У планах — аб’яднанне

IMG_7205

IMG_7212
Традыцыйна 2 жніўня тыя, хто праходзіў службу ў паветрана-дэсантных войсках, адзначаюць сваё свята. У гэты дзень людзі розных узростаў у блакітных берэтах узгадваюць час службы. Па-рознаму можна ставіцца да традыцый ПДВ-эшнікаў. Купанне ў фантанах, масавыя гулянні ў некаторых выклікаюць і негатэўныя эмоцыі. Тым не менш.
У раёне ў гэты дзень таксама сабраліся былыя дэсантнікі. Імправізаванай калонай яны прайшлі па горадзе з узнятым сцягам гэтых войскаў.
Як стала вядома, у планах дэсантнікаў утварыць грамадскае аб’яднанне. І, як пераконваюць ініцыятары гэтай задумкі, аб’яднанне не будзе мець толькі фармальны характар. Канкрэтнай справай дэсантнікі жадаюць дапамагаць людзям, саслужыўцам.
Дык можа і не трэба “усіх пад адзін грабянец”.
Ул. РЫЖАНКОЎ,
фота аўтара

Добавить комментарий