З удзелам пракурора вобласці

IMG_5122

IMG_5124
Напрыканцы мінулага тыдня, як і паведамлялася ў раённай газеце, пракурор вобласці Аляксандр Уладзіміравіч Чадзюк працаваў на базе Лапаціцкага сельвыканкама па некалькіх накірунках адразу. Адначасова вёў “прамую лінію”, прыём грамадзян і працаваў разам з членамі грамадскага пункта аховы правапарадку, які функцыянуе пры сельвыканкаме. У рабоце грамадскага фарміравання прымалі ўдзел: і кіраўнік раёна П. І. Найдзён, пракурор раёна А. У. Аксёнаў, адказныя спецыялісты райвыканкама, старшыні СВК “Жалезінскі” і “Лясная”, супрацоўнікі РАУС, функцыянальныя абавязкі якіх звязаны з прафілактыкай правапарушэнняў.
Гэткі фармат прафілактычнага накірунку паказаў, што дасягнуць вынікаў у такой архіважнай справе – ліквідацыі ачагоў п’янства, беспрацоўя і іншых асацыяльных праяў жыццядзейнасці – можна толькі пры ўмове аб’яднання намаганняў усіх зацікаўленых структур.
Праз “рукі” прафілактычнага суб’екта ў Лапацічах “прайшлі” 13 чалавек. Кожны са сваёй біяграфіяй і, канешне, легендай, паводле якой у іх не складваецца нармальнае жыццё. Праўда, па іхніх мерках, яно якраз і з’яўляецца нармальным. А знешні выгляд “сігналіў” пра лад жыцця, які яны вядуць. Але ж былі і такія, ад якіх, здавалася, вачэй не адарваць, але яны ўжо па другому колу прайшлі шлях кадзіроўкі.
Як пракаменціраваў пракурор вобласці такую неадпаведнасць, праз нейкіх 3-5 год гэтую маладую жанчыну будзе не пазнаць, бо гарэлка не надае, а аднімае — прыгажосць, сілу, урэшце рэшт, самае галоўнае – здароўе.
Розныя варыянты ўздзеяння прымяняліся падчас прафілактыкі – ад размовы-ушчування да кардынальных мер – шанц трапіць у рэжымную ўстанову – лячэбна-працоўны прафілакторый. Пры гэтым кожнаму з іх не мінаў А. У. Чадзюк задаць пытанне і такога кшталту: якая патрэбна дапамога. Пытанні з працаўладкаваннем вырашаліся тут жа. Участковаму інспектару, як і ўсім суб’ектам прафілактыкі раёна даваліся рэкамендацыі па актывізацыі работы з людзьмі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, па правядзенню такіх мерапрыемстваў.
Як прагучала напрыканцы, вынікам сумеснай працы суб’ектаў прафілактыкі павінны стаць выратаваныя сем’і, дзеці, дый і самі людзі, якія хварэюць на алкагалізм.
В. УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий