Прафсаюз наладзіў вучобу

IMG_7342

Роля кіраўніка суб’екта гаспадарання не абмяжоўваецца толькі наладжваннем працоўнага працэса і кантролем за ягонай рытмічнасцю. Не меншая адказнасць ускладзена на яго і за выкананне заканадаўства аб ахове працы. І каб быць, як кажуць, узброенымі па ўсіх параметрах закона, трэба ведаць яго. І пры тым, такім чынам, каб разруліць розныя лакальныя сітуацыі згодна з нарматыўнай базай.
Таму прававая вучоба — гэта магчымасць лішні раз падмацаваць свае веды, атрымаць кампетэнтны адказ на праблемныя сітуацыі.
У мінулую сераду ў зале пасяджэнняў аддзела адукацыі прайшла чарговая вучоба для кіраўнікоў устаноў адукацыі, старшынь прафкамаў па заканадаўству аб ахове працы. Вёў яе галоўны прававы інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А. М. Ермаловіч.
Сустрэча атрымалася канструктыўнай для абодвух бакоў. Дырэктары школ і загадчыкі дзіцячых садкоў змаглі праз прызму недапрацовак, якія былі прыведзены ў выступленні спецыяліста, зрабіць для сябе высновы параўнаўчага характару, выступоўцу – ацаніць узровень ведаў, а значыць і адказнасці за лёс падначаленых.
На ўсе пытанні, якія ўзнікалі ў працэсе сустрэчы, педагогі атрымалі кампетэнтныя адказы.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

НАМ ПІШУЦЬ

Добавить комментарий