У такім аўтобусе ехаць прыемна…

SAM_4311
Кожны з нас ведае, што любая прафесія важная і патрэбная. Менавіта аб гэтым я хачу расказаць.
Штодня мы давяраем сваё жыццё такім прафесіяналам-вадзіцелям як Краўцоў Міхаіл Міхайлавіч і Коршунаў Віктар Рыгоравіч, якія працуюць у ДУА “Васькавіцкая сярэдняя школа”.
Амаль два дзесяцігоддзі шафёрам першага класа школьнага аўтобуса працуе Краўцоў Міхаіл Міхайлавіч. Гэта чалавек незвычайнай працавітасці. У сакавіку 2012 года, калі школа атрымала другі аўтобус, да нас прыйшоў працаваць Коршунаў Віктар Рыгоравіч. За гэтыя два гады Віктар Рыгоравіч стаў майстрам сваёй справы, як і яго вопытны калега. Асабліва прывабліваюць Віктар Рыгоравіч і Міхаіл Міхайлавіч адносінамі да нас, пасажыраў. У аўтобусе заўсёды чыста, фіранкі на вокнах – прыгожыя. Міхаіла Міхайлавіча і Віктара Рыгоравіча любяць і паважаюць за дабрыню, душэўную чысціню, уменне разумець іншых.
Безумоўна, нельга не сказаць і пра ўзаемную павагу і разуменне вадзіцеляў дзяцей. Хочацца сказаць, што дзякуючы такім вадзіцелям вучні нашай школы прыязджаюць у школу са 100-працэнтным зарадам сіл і энергіі. Увогуле, ацэньваючы стаўленне гэтых людзей да сваіх абавязкаў, якімі вызначаюцца працавітыя людзі, зазначу: усё гэта ўласціва Віктару Рыгоравічу і Міхаілу Міхайлавічу.
Дзіяна АЎЧЫННІКАВА,
вучаніца 10 класа
Васькавіцкай
сярэдняй школы.

Добавить комментарий