“Слаўгарадскія рысі” – наперад!

DSCN4056

DSCN4064

DSCN4069

DSCN4096

DSCN4102

DSCN4110

DSCN4114
Вось і прайшла палова летніх канікул. Кожны з нас выбіраў адпачынак на свой густ. Здаецца, мы выпрабавалі ўжо ўсё: камп’ютарныя гульні, сацыяльныя сеткі, бабульчыны пачастункі і іншыя перавагі цывілізацыі. Але…
У гэтым годзе ўпершыню ў раёне намаганнямі супрацоўнікаў РААСіТ быў наладжаны палатачны лагер для палеткаў-аматараў актыўнага адпачынку. У якім ужо з першага дня, “дзякуючы” умовам надвор’я, мы паспыталі на сябе сапраўдны экстрым. Надзвычайная навальніца не змагла сапсаваць наш прыгодніцкі настрой.
На наступны дзень адбылося адкрыццё лагеру, на якім быў урачыста ўзняты сцяг. Мы завёмся “Слаўгарадскія рысі”. Наша мэта не толькі рамантычна правесцім час, але і пазнаць для сябе нешта новае, бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй Слаўгарадчыны, яе краявідамі.
Кіруе нашым лагерам творчы педагог, выдатны арганізатар, наш старэйшы сябар С.А. Лукашэнка, якому дапамагаюць выхавацелі Аўчыннікава А.П і Лукашэнка В.М. Спартыўныя гульні і спаборніцтвы ладзяць трэнеры спартыўнай школы Касякін Л.В. , Дудзянкоў Ю.І. , Нікалаенка Р.П. Нашу бяспеку гарантуюць супрацоўнікі РАУС, якія заўсёды побач з намі. Яны праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы па ўсіх хвалюючых нас пытаннях.
У аўторак у нас адбылася цікавая сустрэча з начальнікам РАНС Мурачовым А.А. і начальнікам РАУС Верезубавым М.М.
У сераду мы наведалі лістоўніцу векавую – славуты помнік прыроды нашага раёна.
За некалькі дзён, праведзеных у лагеры, мы адчулі другі варыянт адпачынку — без Інтэрнэта і сацыяльных сетак, затое з задавальненнем і захапленнем: з адзінствам прыроды і здаровым ладам жыцця.
“Слаўгарадскія рысі” – наперад!
М. АЎЧЫННІКАЎ,
вучань СШ № 1.

Добавить комментарий