Турызм – перспектыўная галіна

IMG_1454
Інвестыцыі бываюць рознага кшталту. І калі фінансавыя па сённяшняй сітуацыі больш чым запатрабавальныя, дык пазнавальныя не ў меншай ступені неабходныя. Бо кампетэнтнасць – гэта шлях да выніковасці. Гэткім чынам можна расцаніць і чарговы семінар, праведзены пад старшынствам дырэктара міжнароднага фонда развіцця сельскіх тэрыторый С. В. Тарасюка. Тэма, якую ён прапанаваў на абмеркаванне аўдыторыі слаўгарадчан, датычылася прыцягальнасці нашага раёна адносна турызма і фестывалю “Гаспадарчы сыр”. Менавіта гэтыя накірункі дзейнасці ў раёне набываюць дынаміку развіцця. І свайго роду лікбез у гэтым накірунку на ўзроўні прафесіянала – больш чым звычайная вучоба.
Слухачы, адначасова і суразмоўцы былі з розных структур раёна на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў В. І. Бычык.
Галоўнае, што вынеслі для сябе ўдзельнікі семінара, дык гэта тое, што прыцягальнасць рэгіёна – гэта справа не аднаго, скажам, банера з выявай славутых мясцін раёна, гэта і аб’яднаныя дзеянні адпаведных структур, якія займаюцца і той жа інфраструктурай, і рэкламай, і бізнесам, і г.д. Карацей кажучы, працаваць на адзін капыл. І вось тады вынік – непазбежны.
Такія практычныя заняткі дазваляюць і адносна сваёй сферы дзейнасці, так бы мовіць, рухацца наперад.
Трэнінг прайшоў у рамках рэалізацыі праекта “Зробім фестываль самі”, які падтрымала ALDA — асацыяцыя агенцтваў мясцовай дэмакратыі (Францыя, Страсбург).
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий