Ураджай радуе. З уборкай – паспяшаць…

IMG_1398

IMG_1413
Поўным ходам у раёне ідзе ўборачная кампанія. Убіраюць рапс, рыхтуюцца да ўборкі зернебабовых. Так бы мовіць, час гарачы на палетках сельгасарганізацый. І сёння ўся спадзева на Боскую канцылярыю адпаведна спрыяльнага для ўборкі надвор’я. У гэтым давялося пераканацца, калі разам з агітбрыгадай, якую ўзначальвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. М. Шаўцова, наведалі СВК: “Заранскі”, “Зімніца” і “Лясная”.
Раніца мінулай пятніцы на надвор’е не радавала. Але ж вырашылі ехаць. Мо і распагодзіцца. На жаль, не! Машынны двор СВК “Заранскі” нібыта замер у чаканні надвор’я. Скарысталі момант: не трэба адрываць ад працы. І прывіталі ўдзельнікаў уборачнай з зажынкамі. Старшыня гаспадаркі С. А. Караткова паведаміла, што механізатары, занятыя на ўборцы і адвозцы рапса, касцяк працоўнага калектыва. Што датычыцца дзяржзаказа, то яго выканаюць. Сярэдняя ўраджайнасць рапса складваецца ў 18 цэнтнераў з гектара.
Самадзейны калектыў СДК Свенска і Новаслабодскага клуба на чале з гарманістам-аматарам М. П. Кіралковым песняй, квасам і шчырым словам прывіталі ўдзельнікаў уборачнай і пажадалі паспяшаць і захоўваць яе якасць.
Далей – СВК “Зімніца”. Таксама надвор’е – не з лепшых. Старшыня гаспадаркі Міхаіл Анатольевіч Белашоў выстройвае сваю каманду і пра кожнага з механізатараў толькі ўдзячныя словы. Калектыў мастацкай самадзейнасці вітае хлебаробаў з чарговай уборачнай і песняй падтрымлівае сказанае. Цікавімся ўраджайнасцю. Яна радуе старшыню гаспадаркі. І гэта абгрунтавана. 22 цэнтнеры на круг. Гэта ці не лепшы вынік у раёне. Канешне, пра выкананне дзяржзаказа размоў няма. Будзе выкананы і кропка.
Назаўтра агітбрыгада ў СВК “Лясная”. Галоўны аграном гаспадаркі В. А. Чупрыкава разам, як яна зазначыла, са сваімі “арламі” прымала віншаванні ад А. М. Шаўцовай, першага сакратара РК БРСМ Вікторыі Гарадзецкай. Валянціна Ананьеўна паведаміла, што ўраджай рапса вырасцілі добры. У сярэднім выходзіць з гектара па 23 цэнтнеры. Зараз толькі паспяшаць трэба з уборкай. “Нам бы надвор’е ў дапамогу, а людзі працуюць з поўнай аддачай”, — заўважыла галоўны аграном.
На свае вочы пабачылі працэс ачысткі насення і пераканаліся, наколькі працаёмкі гэта працэс. За змену праз агрэгат “праходзіць” дзесь 35 тон насення рапса. А ачышчанае яно – прыемнае на смак. Пасмакавалі. Ансамбль “Лясныя кветкі” наладзіў для ўдзельнікаў уборачнай абрадавы рытуал “Зажынкі”.
Уборачная ў раёне працягваецца.
В. УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара

Добавить комментарий