Меню
Категории
ДАЖЫНКІ — ПРАЦЫ НАТХНЁНАЙ ВЯНЕЦ
25.09.2014 Актуально

08

09

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

первая
“Як пасеялі жыта ядронае, жыта свяцонае, ды ў зямельку слаўную, зямельку пладародную, дык узнялося яно ў полі чыстым, полі празрыстым. Як налілося яно светам сонечным, вадою жывою, вадою святою, зажалі яго сярпамі тачонымі, сярпамі працоўнымі. Зажалі ў снапы багатыя, снапы святыя, ды сабралі добры ўраджай, на жыццё мірнае, жыццё слаўнае. Працу сваю табе прысвячаем, усё для зямлі роднай, усё ў гонар твой, наша Белая Русь, наша Слаўгарадчына”.
Такімі словамі ў мінулую суботу вядучыя Вікторыя і Яўген распачалі ўрачыстае мерапрыемства – раённыя “Дажынкі-2014”.
А напачатку ўрачыстасці ў аграгарадку Ржаўка было што пабачыць. Па цэнтральнай вуліцы прайшло шэсце, якое вярнула нас у дагістарычную эпоху, дазволіла пабачыць, як чалавек ад каменнай сякеры праз вякі дайшоў да высокадакладнай тэхнікі. У тэатралізаванай форме ўсе гэтыя перыяды былі прадстаўлены гасцям свята.
Аграпрамысловы комплекс раёна, а менавіта яго працаўнікі, з’яўляліся героямі свята, таксама прайшлі пад гучныя апладысменты прысутных. Прайшлі з высока ўзнятымі галовамі. Бо ў гэтым годзе раён на самой справе прадэманстраваў, што вынікова працаваць яго людзі ўмеюць. Прытым і Боская канцылярыя была ў саюзніках.
Па сцэне адна за другой прыгажуні дзяўчаты з’яўляліся з духмянымі караваямі, спечанымі з зерня новага ўраджаю.
Старшыня мясцовага СВК “Прывольны” Таццяна Рыгораўна Кухарава гасцінна вітала гасцей свята. Яна перадала старшыні райвыканкама Паўлу Іванавічу Найдзену каравай, які ўвасабляў у сабе ўвесь хлеб Слаўгарадчыны.
“Больш за 42 тысячы тон намалацілі і адвезлі ад камбайнаў хлебаробы, механізатары і вадзіцелі раёна. Гэта рэкордны паказчык для Слаўгарадчыны”, — такімі словамі распачаў сваё прывітанне кіраўнік раёна Павел Іванавіч Найдзен. Ён падкрэсліў, што як ніколі аграрыі нашага краю здолелі прадэманстраваць з’яднанасць, працавітасць і жаданне ўраджай-2014 своечасова і якасна ўбраць і захаваць. Старшыня райвыканкама назваў кіраўнікоў гаспадарак, якія сталі перадавікамі ў гэтым годзе.
Пераможцам раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у гэтым годзе стаў СВК “Лясная”. Яго кіраўнік Анатоль Мікалаевіч Камароў атрымаў духмяны каравай ад старшыні райвыканкама. Ганаровая грамата і грашовы давесак да яе таксама быў уручаны старшыні СВК “Лясная”.
На другім месцы ў спаборніцтве — СВК “Калгас “40 год Кастрычніка”. Яго старшыня Мікалай Мікалаевіч Янкоў таксама атрымаў каравай, Ганаровую грамату і грашовую прэмію. Сваю долю апладысментаў, каравай, грамату і прэмію атрымала і Таццяна Рыгораўна Кухарава, якая больш за 15 год кіруе СВК “Прывольны”. Гэтая гаспадарка стала трэцяй у раённым спаборніцтве.

Але не толькі, так бы мовіць, прызёры былі адзначаны ў той дзень. “Кожная гаспадарка самааддана працавала на жніве. Таму нельга ўпікнуць нікога за абыякавасць ва ўсенароднай, не пабаюся гэтага слова, справе – уборачнай”, — адзначыў Павел Іванавіч і ўручыў кожнаму старшыні СВК каравай.
Але ж якое свята абыйдзецца без гасцей?! Павіншаваць хлебаробаў Слаўгарадчыны завітаў Пётр Пятровіч Грыбаноўскі, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса. Ён павіншаваў кожнага, хто “прыклаў руку” да такога вызначальнага выніка – больш за 42 тысячы тон збожжа. Адзначыў ён, што ўпершыню ў вобласці атрымалася правесці жніво, пазбегнуўшы вытворчага траўматызму, не кажучы аб смяротных выпадках. Ва ўсім гэтым Пётр Пятровіч бачыць заслугу кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў, камбайнераў і механізатараў. Вядомая справа, і кантралюючыя службы зрабілі ўсё ад іх залежачае.
Уручыў Пётр Пятровіч і некаторым рупліўцам граматы ад абласнога аб’яднання прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса.
Віншаванні ў той дзень гучалі і ад дэлегатаў з суседніх раёнаў. Чэрыкаўшчына і Быхаўшчына перадалі слаўгарадскім хлебаробам шчырыя словы ўдзячнасці. Падарункі прымаў кіраўнік раёна.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Пятроўна Кананчук не змагла прысутнічаць на свяце, але даслала віншаванні ўсім аграрыям раёна і дэлегіравала ўручыць свой падарунак старшыню райсавета дэпутатаў Вольгу Іосіфаўну Бычык, якая з задавальненнем гэта зрабіла.
Кіраўнік раёна таксама ўручыў узнагароды пераможцам сярод уборачных экіпажаў. Тут перамог экіпаж камбайнераў Генадзя Анатольевіча Суворава і Суворава Аляксандра Генадзьевіча з СВК “Заранскі”. На другім месцы – старшы камбайнер Мікалай Анатольевіч Швыдко з ААТ “Прысожжа”. “Бронза” у экіпажа з СВК “Лясная”. Камбайнеры Віталь Міхайлавіч Філіпенка і Уладзімір Мікалаевіч Палуда таксама атрымалі “па працы”.

Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, таксама называліся і ўзнагароджваліся пераможцы. Аляксандр Васільевіч Дзянісаў з СВК “Прывольны” узначаліў тройку лідараў. На другім месцы вадзіцель гэтага ж СВК Аляксандр Міхайлавіч Кухараў. На трэцяй прыступцы апынуўся вадзіцель і зноў-такі з “Прывольнага” — Уладзімір Іванавіч Ганчароў. Усе яны атрымалі ад кіраўніка раёна заслужаныя ўзнагароды.
Не былі забыты і маладзёжныя ўборачныя экіпажы. Першы намеснік старшыні райвыканкама Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі павіншаваў пераможцаў Дзяніса Віктаравіча Лазовікава і Віталя Пятровіча Дарошчанку з СВК “Заранскі” і ўручыў узнагароды. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і Сяргей Аляксандравіч і Дзмітрый Аляксандравіч Шынкевічы з СВК “Жалезінскі”. На трэцім месцы ўборачны экіпаж Андрэя Мікалаевіча Гроднікава і Уладзіміра Сяргеевіча Рыжанкова з СВК “17 партз’езд”.
Узнагародзіў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і машыністаў зернеачышчальных комплексаў. У СВК “Зімніца” гэта: А. А. Белашоў, М. А. Папкоў, В. А. Белашоў і Ю. А. Куляшоў. Гэты від работ паспяхова выканалі ў СВК “Прывольны” С. М. Куратаў і М. І. Войтаў. Машыністы М. Д. Арэшкаў і В. А. Мельнічук з СВК “Заранскі” таксама атрымалі ўзнагароды.
Узнагароджваліся ў той дзень і прадстаўнікі іншых прафесій сельгасгаліны. Так, за лепшыя паказчыкі па надоях малака была адзначана аператар машыннага даення з СВК “17 партз’езд” Святлана Іванаўна Саплёва. З гэтай жа гаспадаркі была прызнана лепшай па прафесіі тэхнік-асемянатар Алеся Мікалаеўна Ісаул.
Высокія прывагі ў жывёлавода СВК “Наша Радзіма” Ірыны Сяргееўны Верашчагінай зрабілі яе таксама лепшай па прафесіі. А Віталь Пятровіч Жарыкаў з СВК “Заранскі” быў прызнаны лепшым жывёлаводам па дагляду буйной рагатай жывёлы старэй за 6 месяцаў.
Аператар па вырошчванню парсюкоў агракомплекса “Агнёўскае” Валянціна Міхайлаўна Шкутава таксама дасягнула лепшых вынікаў у рабоце.
Лепшым па прафесіі сярод аграномаў раёна прызначаны галоўны аграном СВК “17 партз’езд” У.Я. Фурсін, В.М. Дамброўскі з СВК “Прывольны” быў прызнаны лепшым сярод галоўных інжынераў.
Але не толькі названыя людзі ў той дзень знаходзіліся на сцэне. Кожны, хто працавітасцю сваёй загартоўвае агульны вынік, таксама былі ўзнагароджаны.
А ўсе ўрачыстасці шчодра дапаўнялі нумары мастацкай самадзейнасці. Песні, пляскі – усё ў той дзень было ў гонар сельгасработнікаў.
Напрыканцы свята адбылася ўрачыстая падзея: перадача эстафеты правядзення наступнага фестываля-кірмаша “Дажынкі-2015”. Т. Р. Кухарава разам са старшынёй Васькавіцкага сельвыканкама А. В. Плехавай перадалі эстафету ў Лапаціцкі сельвыканкам яго старшыні С. С. Байцову і кіраўніку СВК “Лясная” А. М. Камарову. Такім чынам у наступным годзе “Дажынкі” пройдуць там.
Свята скончылася. Яшчэ доўга прысутныя гулялі на імправізаваных падворках, дзівіліся багаццем выстаў. Гандаль прапанаваў разнастайныя смачнасці. Дзе адпачыць было і дзеткам.
Як падвёў вынікі кіраўнік раёна Павел Іванавіч: “Папрацавалі добра – і адпачыць не горш не грэх! Няхай у наступным годзе мы будзем толькі прыбаўляць. Для гэтага ўсяго ў нас дастаткова”.
Тэкст і фота
Ул. РЫЖАНКОВА.

Добавить комментарий

Вы должно быть авторизован опубликовать комментарий.

*