адпачылі душой…

З вялікім інтарэсам жыхары маланаселеных і аддаленых вёсак чакаюць інфармацыйна-сацыяльны “цягнік” “Забота”. І на тое ёсць падставы і мажлівасць пагаварыць за жыццё і адпачыць душой. Бо сапраўдны інфармацыйны і творчы эскорт прыбывае ў тую ці іншую вёску. Вось і напярэдадні Дня пажылых людзей жыхары вёсак Старая Каменка, Благадаць і Сычын Кабінагорскага сельскага Савета радыя былі новай сустрэчы. У яго склад увайшлі: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.М. Шаўцова, старшыня Кабінагорскага сельвыканкама В.А. Сівухін, намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях В.Ул. Галіцкі; Ул.В. Апенка — ўчастковы РАУС, Ж.В. Панасенка – загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва; Г.М. Максімава – загадчыца аўтаклуба; ансамбль “Весялуха” Новаслабодскага сельскага клуба; Л.А. Куратава – загадчыца Васькавіцкага ФАПа.
Сустрэчы ў кожнай вёсцы праходзілі лічы пры поўнай яўцы насельніцтва. Нехта атрымоўваў кансультацыі медыка, нехта меў размову са старшынёй сельвыканкама, нехта проста прыйшоў, каб адвесці душу на манатоннае жыццё. Усе гэтыя спадзяванні знайшлі вырашэнне, бо тон усяму задала А.М. Шаўцова, распавёўшы пра Дзень пажылых людзей, які ўжо на працягу многіх год адзначаецца ў нашай краіне. А калі за справу ўзяліся артысты, усялякім размовам прыйшоў канец. Спявалі, танчылі і радаваліся таму, што вось такі чарговы глыток настрою завітаў ў іхнюю вёску. Дзякавалі за гэта, запрашалі прыязджаць. Бо, як зазначыла адна са старэйшых жанчын, такія сустрэчы – лепшыя лекі ад усіх хвароб, якіх з гадамі менш не становіцца.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий