Быць разам – адной сям’ёй

Да Дня пажылых людзей
IMG_5100

IMG_5101

IMG_5103

IMG_5113

IMG_5122

IMG_5127
Чарговае пасяджэнне раённага клуба “Ветэран” прайшло 1 кастрычніка. Яно было асаблівым, бо, калі так можна сказаць, прысвячалася восені жыцця, якая кожнаму з членаў клуба ўласціва фізіялагічным барометрам, але ніяк не духоўным. І пацвярджэннем апошняга стаў той запал душы, якім была напоўнена прастора сустрэчы.
У клубе адбылася змена кіраўніцтва па прычыне смерці былога старшыні. Адзінагалосна даверылі быць лідарам свайго клуба Т.В. Чаркашынай. Клуб папоўніўся і новымі членамі. Кожны з іх быў прадстаўлены на адабрэнне быць сярод членаў клуба. Традыцыйна былі і госці. Гэта: старшыня райсавета дэпутатаў В.І. Бычык, намеснік старшыні райвыканкама С.А. Езерская, начальнікі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.М. Шаўцова, упраўлення па працы, занятасці і сацабароны Г.М. Мошына, старшыня райсавета ветэранаў вайны і працы А.А. Мартынаў, дырэктар раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва М.Э. Езерская і другія. Цёпла прывіталі ўдзельнікаў мерапрыемства В.І. Бычык, С.А. Езерская і А.А. Мартынаў. Кожны з іх імкнуўся данесці галоўную думку: ветэраны заўсёды былі і будуць гонарам краіны, бо займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і нашчадкам сваім перадаюць багаты вопыт жыцця і працы, любові да Радзімы.
Ветэран вайны, мастак слова Ф.У. Шкірманкоў у чарговы раз зрабіў падарункі ўсім членам клуба – апошні свой зборнік вершаў. Нізку з іх зачытаў пад апладысменты ўдзячнай аўдыторыі. Фелікс Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на тым, што выхаванню маладых трэба больш удзяляць увагі, каб грамадства было пазбаўлена праяў няўвагі да старэйшага пакалення.
Вядучыя – Галіна Капусціна і Галіна Максімава – у гэтую сустрэчу ўклалі шмат, каб настраёвасць была сугучнай цудоўнаму сонечнаму дню, якім быў той дзень. І ўсё атрымалася. Песні, танцы, прысвячэнні – усё гэта было ў арсенале свята восені. І няхай нехта з больш сталых людзей не змог браць удзел у масавых гульнях, але ж, бачна было, што ён душой быў разам з усімі. І вельмі прыемна, што ў страі ветэраны вайны і яны, дзякаваць Богу, узнеслыя і трымаюць асанку, хаця і кіёчак дапамагае гэтаму.
На сталах сярод прысмакаў вызначаліся букецікі восеньскіх кветак. Яны нібыта сведчылі: у восені свая прыгажосць, адметная. Так і ў людзей старэйшага ўзроста. Няхай болей зморшчынак на тварах, чым у маладых, але ж бляск вачэй – ён непаўторны, бо перадае цану жыццю і разуменне яе сутнасці.
Ансамбль “Лейся, песня!” сваімі выступленнямі зараджаў па поўнай праграме, а выступленні салістаў наводзілі на роздум і веру ў тое, што самае каштоўнае ў жыцці – гэта сям’я, у якой валадараць любоў і каханне.
В.УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий