Памяці
Валянціны Уладзіміраўны Езерскай
Жыццё ідзе нібы па серпанціну
Між гонкіх і засмучаных бяроз.
Мы сёння пахавалі Валянціну,
Таму не можам гаманіць без слёз.
Была яшчэ нядаўна з намі разам,
І чулі ўсе яе вясёлы смех,
Але цяпер зусім нядобрым часам
Спыніла сэрца свой рытмічны бег.
Будзённы дзень закалыханы змрокам,
Суцішыліся людзі навакол,
Дзе смерць глядзіць нябачна чорным вокам
На разасланы памінальны стол.
Струной напятай зазвінела слова,
Там нашай даўняй памяці сувой.
Жыве і будзе жыць заўсёды мова,
Як светлы вобраз незабыўны твой.
Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Светлай памяці
Валянціны Уладзіміраўны Езерскай
Ты пайшла з чарнобыльскім гасцінцам
У свой апошні, незваротны шлях,
Каб ніколі болей не вярнуцца
Пад радзімай хаты дах.
З нараджэння гэта непазбежнасць
Нам наканаваная ўсім,
Кожны ў час прызначаны праходзіць
Шляхам да яе сваім.
Дык няхай зямелька будзе пухам
Сорак першых дзён, а потым Бог
Сыйдзе да цябе Святым у сіянні духам
І павядзе ў Вечнасці Чартог.
Фелікс ШКІРМАНКОЎ.

Памяці сябра
Чаму тваё спынілась сэрца?
Мо брала ў сябе зашмат?
Без рыфмаў часцяком лупіла
Па ўсім
Як быццам бы з гармат.
З тваёй усмешкай цёплай, шчырай
І праўдай, змешанай з крывёй,
Я буду жыць,
А птушкі ў вырай і са мной
Спяюць табе з журбой.
Твой светапогляд без амбіцый
І мары з Боскай чысцінёй
Як наша светлая Крыніца
Навек застануцца са мной.
І слова – вобраз таямнічы,
І мова …
В. КУЛЯШОЎ

Добавить комментарий