Павялічаны кантроль

Лета прынесла нам высокія тэмпературы. Ад таго адпачынак на берагах вадаёмаў стаў адным з самых папулярных. Разам з сабой, і гэта праблема застаецца пакуль вострай, грамадзяне бяруць спіртныя напоі. Таму і рызыка не вярнуцца з такога кшталту адпачынку вельмі высокая. Але барацьба, а нярэдка яна ў літаральным сэнсе, з такімі праявамі вядзецца. Так у раёне створаны рабочыя групы па кантролю за арганізацыяй парадка на месцах адпачынку каля вады. Гэтыя групы будуць адсочваць і месцы несанкцыянаванага адпачынку і купання.
Патрапяць пад кантроль і асобы, якія будуць плаваць на плывучых сродках без выратавальных камізэлек, тыя, хто распівае спіртное альбо знаходзіцца на рыбалцы ў стане алкагольнага ап’янення.
На гарадскім жа пляжы арганізаваны продаж прахаладжальных напояў, марозіва, што захавае ад спякоты куды лепей!
Хочацца звярнуцца да чытача. Паважаны, тваё здароўе і жыццё – самае каштоўнае. І ў першую чаргу – для тваіх блізкіх. Падумай, перад тым як выпіць і лезці ў ваду!
Ул. ВАСІЛЬЕЎ

Добавить комментарий