У добры шлях!

IMG_2075

IMG_2074

IMG_2028

IMG_2014
Учора горад нагадваў хутчэй вулей. Накал адчуваўся не жартоўны, але прыемны. Яно і зразумела: 90 выпускнікоў школ раёна сабраліся разам на мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню навучальнага года, здачы выпускных экзаменаў і выпускному балю.
Стала ўжо традыцыяй прыдаваць гэтай падзеі, калі дазволіце, пафасу і значнасці. І як паказвае практыка, яно таго варта. Бо выпускны вечар застанецца ў памяці кожнага, хто скончыў сярэднюю школу.
90 былых адзінаццацікласнікаў сабраліся ў гарадскім парку, каб ускласці кветкі да брацкай магілы.
Ветэран педагагічнай працы Т. А. Гурына ў віншавальным слове вітала выпускнікоў, педагогаў. Яна жадала былым школьнікам паважаць старэйшых, быць удзячнымі бацькам, настаўнікам, абраць будучы прафесійны шлях і не баяцца аніякіх выпрабаванняў.
Далей калона пад гукі духавога аркестру і ў суправаджэнні дзяўчат-мажарэтак накіраваліся да раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На адкрытай пляцоўцы якога выпускнікоў, хутчэй нагадваючых прынцаў і прынцэс, чакалі бацькі, сябры, педагогі. Усе ў той дзень падзялялі радасць мерапрыемства.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў В. І. Бычык прыветліва павіншавала прысутных. Намеснік старшыні райвыканкама С. А. Езерская таксама ўзяла слова. Яна перадала словы віншавання ад кіраўніка раёна П. І. Найдзёна. Але на гэтым яе місія не скончылася. Наадварот, самы прыемны момант – уручэнне “залатых” медалёў давялося правесці ёй.
У гэтым годзе трое адзінаццацікласнікаў атрымалі гэтыя ўзнагароды. Гэта: Мікалай Сцепуценка (Васькавіцкая СШ), Таццяна Трацякова (сярэдняя школа №1) і Віталіна Сокал (Лапаціцкая СШ). Гэтыя рабяты сталі сапраўды героямі свята. Было бачна, як іхніх бацькоў трымалі ў палоне гонар і радасць за сваіх ужо дарослых дзяцей.
Маленькія выпускнікі таксама віншавалі сваіх старэйшых сяброў. І няхай іхнія выпускныя былі ў дзіцячых садках, яны далі абяцанні хутка падрасці і стаць годнай зменай.
Далей кожны выпускнік пад гучныя авацыі атрымаў атэстат, словы віншавання ад першакласнікаў, якія першы год правялі ў школе.
Потым пад суправаджэнне мажарэтак выпускнікі накіраваліся ў свае школы, каб правесці апошні дзень у кампаніі настаўніцкага калектыва, блізкіх, сяброў.
Са святам, выпускнікі. Перамог і ажыццяўлення ўсіх мараў!
Тэкст і фота Ул. ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий