…і песні месца было

  DSCN6839

   Гэты год стаў няпростым для хлебаробаў. Сабраць ураджай без страт, давезці яго да зернесховішчаў – найважнейшыя з задач. Таму работа кіпіць у кожнай гаспадарцы раёна. Кіпіць, бо і надвор’е дыктуе свае правілы.

   Разумеюць гэта і арганізатары абрадавага свята “Зажынкі”, якое ладзілася ў СВК: “17 партз’езд”, “Лясная”, “Зімніца”, “Жалезінскі”, “Заранскі”, “Рэкцянскі”, ААТ “Прысожжа”.

   На палеткі гаспадарак наведваўся кіраўнік раённага прафсаюзнага руха АПК Л. В. Ануфрыеў. Старшыні Свенскага і Васькавіцкага сельвыканкамаў М. А. Белашоў і А. В. Плехава адпаведна таксама прымалі ўдзел у шанаванні рупліўцаў жніва.

  Шмат слоў гучала падчас сустрэч. Усе яны былі скіраваны на добрасумленную працу, высокую самадысцыпліну.

   Пагодлівых табе дзянькоў, хлебароб! Багатых намалотаў і бесперабойнай працы “жалезных коней”!

Ул. РЫЖАНКОЎ.

DSCN6819 RSCN6797

Добавить комментарий