Сустрэчы з жаданымі гасцямі

IMG_20150811_114346

 

Маршруты інфармацыйна-сацыяльнага “цягніка” “Забота” працягваюцца. На гэтым тыдні “цягнік” рабіў прыпынкі ў маланаселеных  вёсках Кабінагорскага  сельскага Савета – Старая Каменка, Сычын і Благадаць.

На сустрэчы да вяскоўцаў завіталі: В. І. Бычык, старшыня раённага Савета дэпутатаў; А. М. Шаўцова, начальнік  аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі райвыканкама; В. А. Сівухін, старшыня Кабінагорскага  сельвыканкама; В. В. Семчанка, урач-тэрапеўт райбальніцы; А. У. Жылянкоў, намеснік начальніка РАНС; А. К. Трайтава, медсястра райбальніцы і валанцёр Чырвонага Крыжа, загадчыца аптэкі №174 Т. П. Вясельская.

Такі пашыраны састаў “цягніка” быў запатрабаваны мясцовымі жыхарамі, бо адразу на месцы кампетэнтныя спецыялісты адказалі на пытанні, якія хвалявалі вяскоўцаў, далі кансультацыі.

Звярталіся за парадамі грамадзяне і да медыцынскіх работнікаў. На месцы можна было набыць лекі, змерыць артэрыяльны ціск.

Як і заўсёды, цікава і весела прайшла музычна-забаўляльная частка мерапрыемства, калі за справу ўзяліся: загадчыца  аўтаклуба РЦК і НТ Г. М. Максімава і самадзейныя артысты Новаслабодскага сельскага клуба. Песні, жарты, запал і весялосць узнялі настрой вяскоўцаў, надалі аптымізму.

Падрыхтавала

С. ІГАРАВА.

Добавить комментарий