З мэтай прафілактыкі

1402039365_velik-pyan

 

 

На мінулым тыдні ў рамках комплекса прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарта і веласіпедаў, рэспубліканскай міжведамаснай праграмы “Клопат”, а таксама з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў у моладзевым асяродку, адбылася сустрэча рабят студэнцкага  будаўнічага атрада “Перамога” з дзяржаўным інспектарам аДАІ С. Я. Капусціным, спецыялістам інспекцыі па справах непаўналетніх Я. І. Курачкіным і першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Вікторыяй Гарадзецкай.

Сустрэча прайшла ў фармаце абмеркавання агучаных  вышэй тэм. Юнакі і дзяўчаты  выказалі свой пункт гледжання на тое, што цікавіць сёння нашу моладзь,  на  негатыўныя праявы сярод іх аднагодкаў, якія маюць месца быць.

Спецыялісты таксама адказалі на пытанні рабят, якіх, дарэчы, было зашмат.

С. ІГАРАВА.

Добавить комментарий