Калі сямейнасць прыносіць выніковасць

 

IMG_7530Уборачны экіпаж Суворавых Генадзя Анатольевіча і Аляксандра Генадзьевіча ўчора атрымліваў віншаванні і ўзнагароды. Бацька з сынам перасягнулі тысячную мяжу і на раніцу чацвярга на сваім рахунку мелі 1011 тон сабранага збожжа.

Начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. М. Шаўцова, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў С. М. Дзенісенка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. В. Ануфрыеў павіншавалі экіпаж Суворавых.

 

IMG_7543Больш за тысячу, а дакладней 1009 тон, намалацілі браты ШВЫДКО Мікалай і Уладзіслаў з ААТ “Прысожжа”. Гэты маладзёжны экіпаж яскрава прадэманстраваў, як імпэт разам з прагай да працы выліваюцца ў добры вынік.

 

 

 

А ў раёне між іншым ужо падлічваюць агульны намалот. 33460 тон удалося сабраць хлебаробам раёна зерневых. Сярэдняя ўраджайнасць склала 30 цэнтнераў з гектара.

Але і па іншых накірунках кіпяць сельгасработы. Каля 70 працэнтаў ад плана пасеяна ўжо азімага рапса. Да 25 жніўня плануецца гэтай культурай засеяць 1600 гектараў.
З сённяшняга дня пачалася ўборка бульбы.

Ул. РЫЖАНКОЎ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий