Пачатак сезона палявання на вадаплаўную дзічыну зноў пераносіцца

huntig

Паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

На гэты раз адкрыццё сезона палявання на дзічыну вадаплаўную і балотную, вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку, фазана пераносіцца з 22 жніўня на 5 верасня.

Як растлумачылі ў міністэрстве, адпаведнае рашэнне змешчана ў распараджэнні прэм’ер-міністра. Яно абумоўлена ўстанаўленнем на тэрыторыі краіны гарачага і сухога надвор’я і прынята ў мэтах прадухілення выпадкаў узнікнення лясных пажараў.

Паляваць дазваляецца ў светлы час сутак ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад’езду маламерных суднаў. Паляўнічыя могуць выкарыстоўваць пры гэтым гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны, зараджаныя шротам, а таксама паляўнічых сабак (усе групы, акрамя ганчакоў і хартоў). Што датычыцца маламерных суднаў, якія таксама дазволены для гэтага віду палявання, то яны павінны быць без рухавіка або з непрацуючым рухавіком.

БелТА.

Добавить комментарий