Ксюшы дапамаглі сабрацца ў школу

1 верасня за школьныя парты разам са  слаўгарадчанамі сядуць і ўкраінскія дзеці. На жаль,  сітуацыя ў суседняй з намі Украіне працягвае заставацца напружанай: ваеннаму канфлікту канец не пакладзены, а значыць мірнага жыцця ніхто не гарантуе.  У Беларусі падтрымліваюць братоў-славян у цяжкую хвіліну, калі яны пакідаюць свае хаты, кватэры, беручы з сабой толькі самае неабходнае і  шукаючы паратунку ў нас, і дапамагаюць адаптавацца. Часцяком ім патрэбна самае неабходнае і тым больш няма сродкаў, каб сабраць дзяцей у школу.

IMG_7984Сям’я Макаранкаў Віталя і Людмілы прыехалі  да нас з Данецкай вобласці.  У слаўгарадзе ў іх няма ні знаёмых, ні радні. Зразумела, што яны не збіраліся нікуды ехаць, у іх было сваё жыццё, сваё жыллё. Але вайна ўнесла свае карэктывы. Прыйшлося ратаваць самае дарогое – сваю дачушку Ксюшу. На сваёй радзіме яна паспела закончыць  толькі першы клас. Працягваць вучобу Ксюша цяпер будзе ў другой гарадской школе. Але ні школьнай формы, ні канцэлярскіх прыналежнасцей у дзяўчынкі не было.

У дабрачынную справу – аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы да школы – уключыліся грамадскія аб’яднанні. Старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў С.М. Дзенісенка,  райкама прафсаюза работнікаў дзяржустаноў А.М. Шаўцова і раённай арганізацыі “Чырвоны Крыж” М.У. Даніленка  сустрэліся з сям’ёй Макаранкаў у мінулы аўторак. Сімвалічна, што сустрэча праходзіла ў дзень нараджэння Ксюшы. Ведаючы гэтую акалічнасць, госці завіталі не толькі з падарункамі, але і з салодкасцю, якую вельмі любяць дзеці, — тортам. Таксама яны ўручылі школьны сарафан дзяўчынцы, сшыткі, канцэлярскія прыналежнасці, ранец і іншыя неабходныя для школы рэчы. З цеплынёй яны павіншавалі Ксюшу з надыходзячым вучэбным годам і пажадалі, каб яна вучылася старанна і радавала добрымі вынікамі сваіх бацькоў.

Тэкст і фота С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий