Моцныя любоўю і павагай

Прыемна адзначыць, што зараз многія маладыя сем’і, якія жывуць на вёсцы, дбаюць пра свой дабрабыт – трымаюць добрую падсобную гаспадарку.

Такія ўзорныя прыклады давялося пабачыць на свае вочы, калі мы знаёміліся з удзельнікамі раённага конкурса “Лепшы падворак маладой сям’і – 2015”. Сям’я Сілянковых Юліі і Уладзіміра прадстаўляюць Гіжэнкаўскі сельскі Савет. У мінулым годзе яны таксама ўдзельнічалі ў конкурсе і нават узялі “бронзу”. Сёлета ў іх больш амбіцыйныя планы.силенковы

Падворак гэтай сям’і, якая пражывае ў Целяшах, вылучаецца чысцінёй і дагледжанасцю. Бачны творчы падыход у аздабленні прысядзібнай тэрыторыі.  Гаспадарку Сілянковы таксама трымаюць немалую – гусі, куры, парсюкі. Спраўляцца па гаспадарцы бацькам дапамагае васьмігадовая дачушка Яна, якая, дарэчы, і добрая нянька для маленькай Ксюшы. Сям’я імкнецца кожную вольную часіну праводзіць разам, адпачываць актыўна і весела.  Юля любіць здзіўляць сваіх родных смачнымі прысмакамі, рэцэпты якіх вынаходзіць у Інтэрнэце. Увогуле сям’я Сілянковых моцная і дружная сваімі любоўю, павагай, руплівасцю.

Хочацца пажадаць ім поспехаў у конкурсе і захаваць свае пазітыў, запал па жыцці.

Між тым, мы працягнем знаёміць нашых чытачоў з удзельнікамі конкурса ў наступных нумарах раёнкі.

Тэкст і фота С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий