Прыемнае ад прадпрымальніка

Міхаіл Валер’евіч Ярмоленка – прадпрымальнік — у раёне вядомы не толькі як паспяховы  чалавек. Ягоная дапамога ўстановам адукацыі, іншым таксама займела рэгулярны рэжым.

IMG_8025Вось і ўчора дырэктар Ржаўскай базавай школы Галіна Пятроўна Сівакова атрымала з рук мецэната воданагравальны агрэгат і прыстасаванне для нарэзкі гародніны. Школа мае патрэбу ў гэтых, кажучы сучаснай мовай, “гаджэтах”. І вось  Міхаіл Валер’евіч адгукнуўся  і набыў іх для вучняў гэтай  школы.

57 вучняў атрымліваюць базавую адукацыю ў гэтай школе. 7 першакласнікаў упершыню сядуць за парты Ржаўскай БШ. А сяброўскія адносіны прадпрымальніка з калектывам школы, яе кіраўніцтвам  цягнуцца ўжо даволі доўга. Таму, па словах М.В. Ярмоленкі, дапамагчы школе для яго было не столькі абавязкова, як прыемна.

Ланцуг добрых спраў Міхаіла Валер’евіча, хочацца верыць, будзе доўгім і яшчэ дапаможа ён многім.

В. ВАСІЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий