… і выслухае, і дапаможа

Праблем у чалавека заўсёды хапае. Напэўна, без іх і жыццё наша было прэсным і нецікавым. Звычайна і ў гараджан, і ў вяскоўцаў яны аднолькавыя. Скажам, спатрэбілася адзінокай пажылой жанчыне абкасіць двор ці прывезьці дровы; ці патрэбна спілаваць дрэва, якое небяспечна нахілілася. А хто дапаможа вырашыць пытанне з рамонтам дарожнага пакрыцця? На вёсцы гэтыя і не толькі пытанні вырашаюць сельвыканкамы і дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў.

IMG_8250

Так атрымалася, што Аляксандра Васільеўна ПЛЕХАВА з’яўляецца адначасова і старшынёй Васькавіцкага сельвыканкама, і дэпутатам Васькавіцкага сельскага Савета дэпутатаў па Шаламоўскай выбарчай акрузе. Ужо больш за пяць скліканняў Аляксандры Васільеўне выбарнікі аказваюць давер, і яна іх не падводзіць, апраўдвае іх надзеі, дапамагае і словам, і справай. Старшынёй Васькавіцкага сельвыканкама робіць і таго болей – 22 гады. А пачала сваю працоўную дзейнасць у сельвыканкаме ў 1982 годзе, калі прыйшла працаваць сакратаром. Праз непрацяглы час праводзіліся выбары ў сельскія Саветы дэпутатаў працаўнікоў (тады Саветы так называліся – аўт.) і кандыдатуру Аляксандры Васільеўны выбарнікі падтрымалі, нягледзячы на яе малады ўзрост. Так яна ўпершыню стала дэпутатам.

Зразумела, каб ведаць праблемы, якімі жывуць вяскоўцы, трэба не сядзець у кабінеце, а ісці да сваіх выбарнікаў, што Аляксандра Васільеўна і робіць. На “Жыгулях” яна аб’язджае сваю акругу, праводзіць выязныя прыёмы грамадзян, сходы вяскоўцаў па месцу жыхарства, дні інфармавання. Сваіх выбарнікаў яна добра ведае, які і пытанні, якія іх хвалююць. Асаблівую ўвагу надае добраўпарадкаванню, паляпшэнню санітарнага стану вёсак, утрыманню вуліц, бягучаму рамонту дарог. Абавязкова рэгулярна наведвае адзінокіх і састарэлых вяскоўцаў, пагаворыць з імі за жыццё, запытае, што ім патрэбна, чым можа ім дапамагчы.

Гэтаксама Аляксандра Васільеўна з’яўляецца старшынёй назіральнай камісіі, старшынёй савета грамадскага пункта аховы правапарадка, членам ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты, цяпер дзейснага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

—Адзначу, што на замацаванай за мной акрузе назіраецца стабільная і спакойная перадвыбарная сітуацыя, — расказвае наша субяседніца. – Людзі ўпэўнены ў заўтрашнім дне і гатовы зрабіць свой выбар. У сваю чаргу, звяртаюся да маіх паважаных выбарнікаў: у дзень выбараў, 11 кастрычніка, калі ў кагосьці не атрымоўваецца, то датэрмінова, прыдзіце на свае выбарчыя ўчасткі і выканайце свой грамадзянскі абавязак – зрабіце выбар на карысць нашага мірнага, незалежнага і квітнеючага будучага.

Тэкст і фота С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий