“Абыякавасці і пасіўнасці быць не павінна…”

IMG_8588

На бягучым тыдні адбылося пасяджэнне савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якое праходзіла на базе кінатэатра “Радзіма”. У рабоце савета бралі ўдзел: намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” С.А. Езерская, начальнік аддзела А.М. Шаўцова. Пачалося мерапрыемства з, так бы мовіць, урачыстасці. У сувязі з прафесійным святам – Днём бібліятэк, якое адзначалася 15 верасня, С.А. Езерская ўручыла дырэктару цэнтральнай сеткі публічных бібліятэк раёна Л. Э. Кунцэвіч і яе намесніку С.І. Мельянцовай сувеніры і кветкі. А. М. Шаўцова перадала грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама загадчыцы цэнтральнай бібліятэкі І. М. Каляснёвай.

Далей работа праходзіла па павестцы дня. На правядзенні выбарчай кампаніі ў краіне ў сваіх выступленнях спыніліся С.А. Езерская і А.М. Шаўцова. Святлана Аляксандраўна, як старшыня “Белай Русі” адзначыла, што іхняя арганізацыя адкрыта падтрымлівае кандыдатуру А.Г. Лукашэнкі. Яна падкрэсліла, што абыякавасці і пасіўнасці сярод насельніцтва не павінна быць у гэтай важнай справе. Бо кожны з нас павінны вызначыць сам, якім шляхам пойдзе наша краіна заўтра.

А.М. Шаўцова зрабіла аналіз выканання сацыяльна-эканамічных паказчыкаў аддзела. Як было адзначана, у цэлым яны выконваюцца, але ёсць і праблемныя моманты ў гэтай справе, і над імі прадстаіць як след папрацаваць. Таксама былі разгледжаны і пытанні работы гурткоў, правядзення дажынак, добраўпарадкавання і іншыя.

У рамках дня інфармавання перад аўдыторыяй выступіла галоўны санітарны ўрач раёна Анастасія Дзем’янцава, якая расказала, чым небяспечна шаленства і навошта рабіць прышчэпку супраць грыпу, пасля чаго адказала на пытанні прысутных.

IMG_8595 IMG_8591

С. ІГАРАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий