… і адказаў на кожнае пытанне!

IMG_8263

У мінулую пятніцу, у рамках рэспубліканскай грамадзянска-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы – разам!”, у актавай зале першай гарадской школы прайшла сустрэча вучняў, педагогаў з магілёўскім біятланістам Сяргеем Новікавым. Сяргей родам з Чавус. Пачаў займацца біятлонам пад кіраўніцтвам свайго бацькі Валянціна Новікава, які быў трэнерам у спартыўнай школе. Сяргей – срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў індывідуальнай гонцы, трохкратны чэмпіён зімовых Універсіяд, двуразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Больш за год таму ён завяршыў сваю спартыўную кар’еру і ўзначаліў Магілёўскі абласны спартыўны клуб “Спартак” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Зразумела, што спартсмену было што расказаць рабятам, але асаб лівую зацікаўленасць выказалі тыя з іх, хто ўшчыльную займаецца спортам і марыць звязаць з ім свой далейшы лёс. Госць расказаў рабятам пра сябе, пра спартыўнае жыццё і пра тое, што каб стаць добрым спартсменам, трэба вельмі і вельмі многа працаваць, і ў першую чаргу над сабой. Сяргей зазначыў, што вельмі важна сваёй працай, сваімі дасягненнямі і поспехамі праслаўляць сваю краіну, свой народ.

Пытанняў да біятланіста было зашмат: як прыйшоў у спорт, чаму абраў біятлон, што адчувае спартсмен, калі становіцца прызёрам Алімпійскіх гульняў, якая зарплата ў спартсмена, ці плануе аддаць у спорт сваю дачку і інш. Сяргей адказаў на кожнае пытанне, а на развітанне пажадаў рабятам паболей займацца спортам і весці здаровы лад жыцця.

IMG_8269

Тэкст і фота С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий