Хапіла і настрою, і падарункаў

 

 

IMG_8557

Мінулая нядзеля для жыхароў вёскі Кабіна Гара стала не проста выхадным днём, а днём святочным. Справа ў тым, што гэты населены пункт, а дакладней яго жыхары, госці адзначалі Свята вёскі.

З гэтай нагоды ў Кабіну Гару завіталі: Т. П. Кананчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацынальнага  сходу Рэспублікі Беларусь; В. І. Бычык, старшыня райсавета дэпутатаў. Кіраўніцтва сельвыканкама, сябры таксама завіталі на свята. Арганізавалі  свята райсавет дэпутатаў, Кабінагорскі сельвыканкам, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, клубная сістэма.

Т. П. Кананчук павіншала  жыхароў вёскі са святам. Яна выказала ўпэўненасць, што пакуль на такога  кшталту  мерапрыемствах будзе мнагалюдна, настрой і бадзёрасць пануюць тут – вёсцы жыць.

На мерапрыемстве шанавалі старажылаў, людзей, якія  шмат гадоў плённа працавалі. Невялікія сувеніры, кветкі, словы падзякі гучалі ў адрас гэтых людзей.

А настрой і забаўляльную частку  праграмы забяспечвалі работнікі РЦК і НТ, самадзейныя артысты. Дадам, что жадаючыя маглі набыць бульбу.

Тых, хто не змог прыняць удзел у мерапрыемстве,  Т. П. Кананчук наведала і павіншавала па месцу жыхарства.

А свята працягвалася. Гульні, віктарыны, песні і танцы – усяго ў той дзень у Кабінай Гары было як з рогу, з якога, як вядома, усяго многа…

IMG_8528

Тэкст і фота

Ул. ВАСІЛЬЕВА.  

 

Добавить комментарий