На нарадзе ідэолагаў

brsm

У мінулы аўторак у раённым інфармацыйна-ідэалагічным цэнтры сабраліся намеснікі кіраўнікоў школ раёна. На павестцы дня знаходзілася чатыры пытанні. У прыватнасці на пасяджэнні актыва разглядалася пытанне аб дзейнасці ў раёне такой моладзевай  грамадскай арганізацыі як Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Сваё бачанне і вынікі прадзеланай работы агучыла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вікторыя Уладзіміраўна Гарадзецкая. Яна разам са справаздачай пазнаёміла  прысутных з планамі, якія актыўная моладзь раёна ставіць  перад сабой.

Аб дзейнасці раённай піянерскай арганізацыі ў сваім выступленні распавяла Алена Міхайлаўна Шаўцова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Са справаздачамі аб ідэалагічнай рабоце, якая вядзецца ў першай гарадской і Свенскай  сярэдніх школах гаварылі  адпаведна Надзея Міхайлаўна Раманава і Ала Васільеўна Маслоўская.

Закраналася і тэма фарміравання ў насельніцтва здаровага ладу жыцця. Ніна Уладзіміраўна Хуртак, інструктар-валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, падкрэсліла, што пакуль не ўсе разумеюць і пагаджаюцца, што здароўе – гэта не толькі тое, што нам дае прырода, але і цяжкая сістэматычная работа.Тым не менш, разуменне большасці людзей ужо прыйшло  да высновы, што мы самі, у першую чаргу, аўтары свайго здаровага бадзёрага стану, прагучала на пасяджэнні.

Неўзабаве Слаўгарадчына адзначыць Дзень вызвалення раёна ад нямецкай нечысці. І гэтая падзея не магла быць не агучага на пасяджэнні ідэалагічнага эшалона раёна. Алена Міхайлаўна адзначыла, якую ролю адыграла Вялікая Перамога ў жыцці беларускага, савецкага народа. І тое, што сёння гісторыкі рознага кшталту перапісваюць гісторыю, падмяняюць каштоўнасці – не павінна і не зменіць у свядомасці нашага народу павагі і ўдзячнасці за подзвіг і гераізм савецкага салдата, вызваліцеля ад карычневай навалы ўсяго свету”, — акцэнтавала ўвагу прысутных начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама. На пасяджэнні таксама разглядаліся надзённыя пытанні.

Ул. ВАСІЛЬЕЎ. 

Добавить комментарий