72 гады пад мірным небам

IMG_1414

Семдзесят другую гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкай навалы адзначалі мы ў мінулую сераду. Больш за сем дзесяцігоддзяў прайшло з тае пары, як на тэрыторыі Слаўгарадчыны ішлі кровапралітныя, не ведаючыя раўных па жорсткасці, баі. Больш за 11 тысяч нашых воінаў знайшлі пакой на прысожскай зямлі, змагаючыся за вызваленне гэтага прыгожага кутка Беларусі. Але рэха Вялікай Айчыннай гучыць дагэтуль. Лясы і палі Слаўгарадчыны яшчэ не вядома колькі хаваюць астанкаў салдат-вызваліцеляў. Астанкі двух чырвонаармейцаў у той дзень з ушанаваннямі былі  перапахаваны каля помніка загінуўшым салдатам у гарадскім парку.

Урачыстай калонай кіраўніцтва раёна, ветэраны, працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні, моладзь прайшлі ад кінатэатра “Радзіма” да помніка. Святар Уладзімір правёў паніхіду па загінуўшых воінах. Да помніка былі ўскладзены кветкі.

Мітынг, які праводзіла намеснік старшыні райвыканкама С. А. Езерская, прайшоў. Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага савета ветэранаў і працы А. А. Мартынаў. З боку Расійскай Федэрацыі штогод ва ўрачыстасцях такога кшталту прымае ўдзел Пятроў Сяргей Аляксеевіч, кіраўнік  прадстаўніцтва губернатара  і ўлады  Ніжагародскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Ён адзначыў, што і сёння подзвіг савецкага салдата, народа застаецца ўзорам мужнасці, гераізма. Ад маладога пакалення таксама гучалі словы падзякі тым, хто сваімі жыццямі здабылі незалежнасць, мір і пакой для Беларусі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць  кожных воіна, падпольшчыка, вязня канцлагераў, усіх, хто стаў ахвярай той жудаснай вайны. Ветэранам, якіх з кожным годам на такіх  мерапрыемствах становіцца ўсё менш, былі ўручаны кветкі. А трохразовы салют, які прагучаў у гонар знайшоўшых вечны спакой двух чырвонармейцаў, нагадаў і прымусіў  уявіць сабе як “гучаў” Прапойск 72 гады таму, якую  “музыку” чулі воіны-вызваліцелі, героі нашага Прысожскага краю.

Тэкст і фота Ул. РЫЖАНКОВА.

IMG_1432 IMG_1434 IMG_1440 IMG_1445 IMG_1463 IMG_1469

Добавить комментарий