“Гімнастыка розуму – бонусы жыцця”

молодеж

Адна з найстрашэнных бед сучаснасці – наркаманія. Усе больш людзей ва ўсім свеце паддаюцца спакусе і трапляюць у сеткі гэтага заганы, думаючы, што маментальна вырашаць усе свае праблемы. Аднак вельмі часта нават тыя, хто праходзіць курс лячэння, не могуць назаўжды пазбавіцца ад наркатычнай залежнасці. Сёння наркаманія ахапіла ўсе краіны свету, колькасць людзей, якія рэгулярна ўжываюць наркотыкі, перавышае 200 млн. чалавек. Вынікі праведзеных у Беларусі навуковых даследаванняў паказваюць, што рэальныя маштабы злоўжывання наркатычнымі сродкамі і моцнадзейнымі рэчывамі ў некалькі разоў перавышаюць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі. Сучасныя наркатычныя сродкі здольныя сфармаваць наркатычную залежнасць літаральна за адзін прыём. Наступствы гэтага захворвання надзвычай небяспечныя: адбываюцца грубыя парушэнні функцый унутраных органаў, нервовай сістэмы і дэградацыя асобы.

І вельмі насцярожвае той факт, што ў “групе рызыкі” дамінуць асобы рэпрадуктыўнага ўзросту – моладзь ва ўзросце ад 15 і да 25  гадоў.

молодеж

Напярэдадні першага дня каляндарнай вясны, калі адзначаецца міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй, першы сакратар райкама “БРСМ” Вікторыя Гарадзецкая прапанавала падлеткам адмовіцца ад камп’ютараў,  гаджэтаў, мабільнікаў і прыйсці ў кафэ “Юнацкасць”, каб пакантактаваць са сваімі аднагодкамі, стаць удзельнікамі культурна-прафілактычнай праграмы і, так бы мовіць, у нефармальнай абстаноўцы абмеркаваць злабадзённую тэму ўжывання наркатычных і таксічных рэчываў.

Для падлеткаў быў арганізаваны першы турнір па настольным гульням “Гімнастыка розуму – бонусы жыцця”, у правядзенні якога арганізатару дапамагалі настаўнікі фізічнай культуры і спорту Таццяна Марціновіч і Вячаслаў Кусянкоў. Перад моладдзю таксама выступіў намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў В.М. Далівайла, які прывёў рабятам статыстычныя даныя па раёну, вобласці, краіне, пасля чаго дадаў, што тыя, хто ўжывае розныя курыльныя сумесі, сваімі ж рукамі пазбаўляюць сябе будучага, калечаць сваё здароўе. Выступоўца таксама дадаў, што такога рода “свавольствы” крымінальна пакаральныя і прадугледжваюць да 25 год пазбаўлення волі. Пацверджаннем гэтаму выступленню стаў дакументальны фільм “Пад грыфам “Смяротна”.

За кубкам гарачай гарбаты ад арганізатараў і салодкасцямі мерапрыемства завяршылася на пазітыўнай ноце.

Тэкст і фота

С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий