Прынцыповасць – норма для мужчыны!

Ткач М.В.

Трое дзетак. Упэўнены, сёння такую “нагрузку” на сябе возьме не кожная сям’я. А тая, якая ўсёж-такі рызыкне – годна пашаны і ўдзячнасці.

Інспектар аддзялення ДАІ райаддзела ўнутраных спраў Міхаіл Уладзіміравіч Ткач са сваёй жонкай на гэты конт маюць свой пункт гледжання. Таму трое дзетак, якіх яны выхоўваюць – гэта для іх не з разрада чагосці гэтакага. Для іх – гэта нармальная з’ява ў сям’і, у якой пануюць любоў, давер, стабільнасць і вера ў заўтрашні дзень. Апошняя, дарэчы, ва многім залежыць ад галавы сям’і, які абраў для сябе сапраўдную мужчынскую прафесію – міліцыянер.

Нарадзіўся Міхаіл у Ржаўцы. Закончыў 9 класаў Свенскай сярэдняй школы. Потым вучыўся ў СДПЛ №3. Пасля заканчэння якога быў прызваны на тэрміновую службу. Праходзіў якую ў пагранвойсках. Ужо там хлопцу да спадобы прыйшліся парадак, дысцыпліна. Зрабіў ён іх сваімі якасцямі і надалей.

Пасля тэрміновай службы працаўладкаваўся ў ААТ “Агнёўскае”, дзе каля двух гадоў самааддана адпрацаваў. Але чагосці хацелася большага, другога. Адказ для сябе найшоў адзіны – служба ў міліцыі.

Спачатку прайшоў сямімесячную падрыхтоўку ў Мінску. Пасля чаго быў прыняты ў РАУС нашага раёна на пасаду міліцыянер аддзялення АТРЗ. Праз некаторы час пераведзены быў на пасаду міліцыянер-канваір.

Але разумеў Міхась, што трэба рухацца далей, развіваць свой патэнцыял. У 2012 годзе закончыў школу міліцыі ў Магілёве. У гэтым жа годзе быў пераведзены на пасаду вучастковага інспектара. Працаваў на ёй два гады і, так бы мовіць, кантраляваў Лапаціцкі сельсавет. А ў 2014 годзе не адмовіўся ад прапановы пайсці працаваць у аДАІ. Чым, як высветлілася пазней, вельмі “не абрадаваў” парушальнікаў Правілаў дарожнага руха. Яго прынцыповасць, добрае веданне заканадаўчай базы не даюць шанса нікаму, хто нават робіць папыткі парушыць ПДР. Атрымлівае асалоду ад тэхнікі, любіць сваімі рукамі давесці ўсё да ладу. А прыярытэтамі ў жыцці лічыць сваю сям’ю.

Такі вось ён чалавек. Добры сем’янін, муж, прынцыповы інспектар, надзейны калега і сябр.

Ул. РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий