Запатрабаваны ў любую хвіліну

IMG_1941

У далекім 1987 годзе  сям’я Шчалкуноў пераехала на пастаяннае месца жыхарства з Яснагорска, што на Тульшчыне, у Слаўгарад. Сямейныя абставіны прымусілі пераехаць да радні. Такім чынам  Аляксандр Шчалкун пайшоў у шосты клас другой гарадской школы. Пасля заканчэння дзевяці класаў якой пайшоў вучыцца ў прафтэхвучылішча ў Падмаскоў’е ў Расійскай Федэрацыі. Там атрымаў спецыяльнасць электраманцера чацвертага разрада і вярнуўся на Слаўгарадчыну. У хуткім часе юнака прызвалі ў армію.

Служыць прыйшлося ў паветрана-дэсантных войсках. Пасля дэмабілізацыі прайшоў курсы і атрымаў вадзіцельскае пасведчанне. Якое, як паказала жыццё, стала яго падмуркам у рабоце.

У міліцыі Аляксандр працаваў у розных службах. Пачынаў з міліцыянера падраздзялення аховы ТРЗ. Там жа крыху пазней стаў міліцыянерам-вадзіцелем. З 2009 года працуе міліцыянерам-вадзіцелем канвойнай групы РАУС.

З жонкай Янай выхоўваюць дваіх дзяцей. Старэйшы сын Мікалай вычуцца ў тэхнікуме. Дачка Каця ў гэтым годзе заканчвае сёмы клас другой гарадской школы.

Спецыфіка работы Аляксандра Уладзіміравіча ў тым, што ён у любы момант можа быць  выкліканы на службу. Канвойная группа ў любы дзень, нярэдка ўначы выязджае на затрыманне злоўмысніка. “Таму вольнага часа амаль няма, ці, як мінімум, у поўным аб’еме  я ім не магу распараджацца”, — гаворыць Аляксандр Уладзіміравіч.

Кіраўніцтва РАУС станоўча адгукаецца аб гэтым супрацоўніку. У мінулым годзе ён быў узнагароджаны нагрудным знакам “За самаадданую службу” II ступені. Што сведчыць аб тым, упэўнены, што Аляксандр – гэта той супрацоўнік, на якога можна пакласціся ў любой справе, даверыць любое заданне.

Пэўны аўтарытэт мае ён і сярод калег.

Аднак ёсць і ў яго захапленне, якому, зноў-такі з-за недахопа вольнага часа, усё менш часу аддаваць атрымліваецца. Гэта – рыбалка. У прыватнасці спінінг.

Хочацца пажадаць Аляксандру ў прафесійнае свята толькі здароў’я, спакойнай работы і сямейнага ладу. Бо без гэтага нікому жыць нельга.

У гэтым годзе на слёце перадавікоў Аляксандр Уладзіміравіч Шчалкун прызнаны лепшім работнікам органаў унутраных спраў.

Са святам!

Ул. ВАСІЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий