Зіму выпраўлялі, бліны выпякалі!..

З даўніх часоў нашы продкі звязвалі абрадавы масленічны тыдзень з адраджэннем сіл зямлі, праводзінамі зімы, чаканнем хуткага надыходу вясны. Таму ў народзе існуюць разнастайныя абрады, звязаныя з адзначэннем гэтага першага вясновага свята. Адным з галоўных атрыбутаў Масленіцы з’яўляюцца сімвалы сонца – бліны. Як раз яны і былі прадстаўлены ў шырокім асартыменце ў суботу падчас тэатралізаванага абрадавага свята “Праводзіны зімы”, якое ладзілася на адкрытай пляцоўцы каля РЦК і НТ.

Імправізаваныя сялянскія падворкі, арганізаваныя сельвыканкамамі, прапанавалі наведвальнікам як традыцыйныя масленічныя стравы, так і саленні, іншыя загатоўкі хатняй вытворчасці. Таксама да ўвагі слаўгарадчан былі эксклюзіўныя вырабы мясцовых майстрых. Не прамінулі прадставіць сваю прадукцыю і слаўгарадскія сыравары, і іх гандлёвы аб’ект не абыходзілі пакупнікі.

Традыцыйна праводзіны зімы не абыходзяцца без іспытаў, дзе ўсе жадаючыя маюць магчымасць прадэманстраваць сваю маладзецкую моц. Гарадскія школы і спартыўныя ўстановы арганізавалі перацягванне каната, дартс, армрэстлінг, “пеўневыя баі”, стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі, штурханне гіры і нават распілоўку бервяна на хуткасць. Пераможцы атрымалі прызы.

Сваіх прыхільнікаў знайшлі і артысты мастацкай самадзейнасці, якія, выконваючы абрадавыя песні, стваралі пазітыўны настрой гасцям мерапрыемства.

Тэкст і фота

А.НЯМЦОВАЙ.

масленица (1) масленица (2) масленица (3) масленица (4) масленица (5) масленица (6) масленица (8) масленица (9) масленица (10) масленица (11) масленица (12) масленица (13) масленица (14) масленица (15) масленица (16) масленица (17) масленица (18) масленица (19) масленица (20) масленица (21) масленица (22) масленица (23)

Добавить комментарий