Гараджане Плюсуюць

Ліза КУРЫЛЕНКА

Аналізуючы апошні зімовы месяц, адзначу, што ў параўнанні са студзенем, калі колькасць памерлых склала 24 чалавекі, а нованароджаных – усяго 15, люты пазначаны станоўчай дэмаграфічнай дынамікай. На свет з’явіліся 16 немаўлят і, упэўнена, прынеслі вялікае шчасце сваім бацькам і родным, якія з нецярпеннем чакалі сваіх крывінак. Шчыра віншуем новаспечаных бацькоў і іх малят з нагоды премнай падзеі ў іх жыцці. Па-ранейшаму лідарства з вялікай перавагай пакідаюць за сабой гараджане, іх – 13, вяскоўцаў жа ўсяго адпаведна трое. А вось па палавой прыналежнасці ў лютым дамінуюць дзяўчынкі, якіх дзевяць. Хлопчыкаў – сем.

Зімовыя імяніны будуць адзначаць дзяўчынкі, якім далі імёны: Соф’я, Каміла, Валерыя, Мілана, Анастасія, Вікторыя, Аліна, Злата; і хлопчыкі, якіх назвалі: Павел, Арсеній, Савелій, Іван, Аляксандр, Раман, Ягор.

Да пачатку Вялікага поста, з якога распачаўся бягучы тыдзень, пяць пар узялі шлюб і згулялі вяселлі (у горадзе – 3, на вёсцы – 2). Дасылаем свае віншаванні маладым і зычым, каб увесь свой сумесны жыццёвы шлях яны прайшлі, узяўшыся за рукі, у адным накірунку, з любоўю, павагай і верай адзін у аднаго.

На жаль, дзве пары скасавалі шлюб і кожны з іх далей будзе крочыць сваім шляхам.

Скрушная статыстыка таксама мела месца быць, аднак колькасць памерлых у параўнанні з мінулым месяцам удвая меней. Такім чынам пайшлі з жыцця 12 чалавек. Аднолькавая колькасць іх зарэгістравана і ў горадзе, і на вёсцы. Адрасуем усім, хто страціў роднага і блізкага чалавека, свае шчырыя спачуванні. Толькі час і падтрымка родных, сяброў дапамогуць вам перажыць горыч страты. Але гэта не азначае забыць, а хутчэй навучыцца паўнавартасна жыць пасля страты блізкага чалавека. Трымайцеся.

У цэлым за студзень-люты нарадзілася 31 дзіцяці (23 – гараджане, 8 – вяскоўцы). Сем вяселляў згулялі маладыя (пяць — у горадзе, 2 – на вёсцы). Скасавана тры шлюбу. Памерла 36 чалавек (21 – у горадзе, 15 – на вёсцы).

На здымку: паўтарагадовая гарэза Ліза КУРЫЛЕНКА.

Даныя, прадастаўленыя начальнікам

аддзела ЗАГС райвыканкама М. НІКІЦІНАЙ,

апрацавала С. ІГАРАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий