… і адказалі на пытанні

IMG_4554

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў В.І. Бычык учора сустрэлася з працоўным калектывам ДРБУ-129. З самай раніцы дарожнікаў з іх кіраўніком С.А. Русалевым віталі таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нашая зямлячка, Т.П. Кананчук, прадстаўнікі РАНС, РАУС, белдзяржстраху.

Тэмы, якія выносіліся на разгляданне,  былі даволі аб’емістыя і закраналі ўсе аспекты жыццядзейнасці раёна, краіны.

У прыватнасці Таццяна Пятроўна вяла размову  з залай на тэму заробкаў, неабходнасці нават у сям’і пачынаць беражліва ставіцца да энерганосьбітаў. У разрэзе краіны яна тлумачыла аўдторыі над чым працуе Парламент сёння, якія законапраекты разглядаюцца, што чакае насельніцтва ў хуткім часе.

Хвалявала залу тэма пенсійнага ўзросту і змяненні ў заканадаўстве на гэты конт. Прагучала пытанне да дэпутата і па так званаму закону аб тунеядстве. Адмоўным быў адказ Таццяны Пятроўны на пытанне аб нібыта зняцці яго са Слаўгарадскага раёна.

Супрацоўнік РАУС вёў размову аб антынаркатычнай дзейнасці ў раёне. Ен агучыў факты, па якіх вядома, што нашыя маладыя зямлякі, калі накіроўваюцца за межы раёна, тройчы былі заўважаны ў незаконным абароце наркотыкаў. На жаль, атрымаўшы некаторую адсутнасць кантролю з боку бацькоў, падлеткі незусім адэкватна вядуць сябе.

Супрацоўнік РАУС заклікаў залу быць больш пільнымі і са сваімі дзецьмі правесці прафілактычныя размовы.

Прагучала і пра пажары, якія зарэгістраваны ў вобласці. І, што выклікала смутак у прысутных, дзіцячую смяротнасць на іх. Прыкладам стаў пажар ў суседнім раёне, які забраў жыцці маці і дваіх дзетак. Выснова: аўтаномны пажарны апавяшчальнік змог б захаваць іх. Але яго не было ўсталявана ў домаўладанні.

Падводзіла вынікі Вольга Іосіфаўна. Яна распавяла прысутным аб надзённых пытаннях раёна, яго перспектывах.

Члены групы адказалі на пытанні, якія гучалі з залы.

Ул. ВАСІЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий