“Тут жыве ветэран”

ветеран

У раёне працягвае сваё шэсце акцыя з аднаіменнай назвай, вынесенай у загаловак. Нагадаем, што яна праходзіць пад эгідай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і арганізавана ГА “Беларускі фонд міру”.

На бягучым тыдні з прыемнай місіяй настаўнікі і вучні з ліку піянераў і членаў БРСМ Свенскай сярэдняй школы, валанцёры раённага аддзялення ГА “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” і раённай агранізацыі ГА “Беларускі фонд міру”наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Фёдаравіча БЕРДНІКАВА, які жыве ў Свенску.  Ветэран  вядзе актыўнае жыццё і прымае ўдзел у розных мерапрыемствах гісторыка-патрыятычнага кшталту, працягваючы тым самым і сёння барацьбу за мір.

Госці шчыра падзякавалі Рыгора Фёдаравіча за Перамогу і шчасце жыць у мірнай і незалежнай Беларусі.  На яго домаўладанні таксама з’явілася памятная шыльда, як знак прызнання і павагі нашчадкаў.

Нагадаем, што гэтая акцыя завяршыцца ў Дзень Перамогі, а да того на дамах усіх ветэранаў, якія пражываюць у раёне, з’явяцца такія ганаровыя шыльды.

Тэкст і фота

С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий