З пашпартам – у дарогу жыцця!

паспорт

У мінулы аўторак у нашай краіне адзначаўся Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў зале пасяджэнняў райаддзела ўнутранных спраў  прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якое былі запрошаны старшыня райсовета дэпутатаў В.І. Бычык, намеснік старшыні райвыканкама С.А.Езерская, пракурор і суддзя раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.

Беларуская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, якая ў той дзень прайшла па ўсёй краіне пад эгідай ГА “БРСМ”, зрабіла ўручэнне пашпартоў маладым беларусам сапраўдным святам.

Пад гучныя апладысменты пяцера нашых школьнікаў атрымалі свае першыя пашпарты. Разам з кветкамі, сувенірамі, юныя грамадзяне атрымалі і словы віншаванняў.

Вядучая, першы сакратар райкама “БРСМ” Вікторыя Гарадзецкая дала магчымасць паважаным гасцям расказаць школьнікам пра галоўны закон нашай краіны – Канстытуцыю.

Былі ўручаны і іншыя ўзнагароды. Таксама прысутным быў прапанаваны відэафільм пра жыццядзейнасць раёна, яго жыхароў, здабыткі і дасягненні.

Тэкст і фота

У. ВАСІЛЬЕВА.

паспорт

Добавить комментарий