Фантазіі з лёну

ремесленники

Рамеснікі Слаўгарадскага раёна працягваюць вучыцца і набірацца практычнага вопыту ў розных напрамках рукадзелля, дзякуючы ініцыятыве ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” “Павышэнне занятасці жанчын на вёсцы: развіццё традыцыйных рамёстваў”, якая фінансуецца ў рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні у Рэспубліцы Беларусь”. Больш за два дзясятка жадаючых сабраў чарговы семінар майстра-клас па вырабе сувеніраў з ільну, які арганізавала Таццяна Чабатар. Праходзіў семінар на базе раённага Дома рамёстваў. Па традыцыі пачалося мерапрыемства з практычнай часткі. Юрыст ініцыятывы Валерый Жукаў расказаў аб асаблівасцях падаткаабкладання для рамеснікаў, прапанаваў інфармацыйны матэрыял, адказаў на пытанні прысутных.

Практычную частку распачала майстар Наталля Купрыянцава, якая расказала аб асаблівасцях вышыўкі беларускага арнамента, вырабе ільняной куклы і іншым. Увесь працэс работы рамеснікаў заняў даволі працяглы час, але ён быў настолькі захапляючым і цікавым для іх, што гэты час праляцеў неўпрыкмет. Тым больш што па завяршэнні семінара кожная трымала ў руках торбачкі-абярэгі з духмянымі травамі і непаўторнымі вышыванкамі, льняныя лялькі, якія зрабілі сваімі рукамі.

Тэкст і фота

С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий