А ў лузе – спякотна

IMG_8145

Недзе на Міншчыне, поўначы краіны, назіраецца разгул стыхіі. Дзякаваць Богу, Слаўгарадчыну такі лёс мінае. І гэтыя абставіны вымушаюць выкарыстоўваць кожны дзень з максімальнай аддачай. Тым больш, корманарыхтоўка – гэта гарант сытай зімоўкі жывёлы.

За Сожам зараз кіпіць работа. На лузе, плошча якога куды  больш, чым сотня гектараў, трактары, камбайны шчыруюць на працягу ўсяго светавога дня.IMG_8143

Буслы, нібыта кантралёры, пазіраюць за працэсам, зусім не баючыся  ўжо тэхнікі і людзей. Пра патэнцыял травастою лугоў сведчыць той факт, што на адным лузе  разам займаюцца нарыхтоўкай сена, сянажу, абварочваюць у плёнку адразу тры гаспадаркі. “Прысожжа”, “Лясная” і “Урачанскі”  актыўна назапашваюць зялёную масу для жывёлы.

IMG_8134

Першы намеснік старшыні райвыканкама К. А. Жыгуцкі сустрэўся з механізатарамі, задзейнічанымі на корманарыхтоўцы. “Справа, якую вы сёння робіце, – архіважная. Бо калі гаспадаркі  будуць з кармамі, можна і малака  чакаць, і мяса. А гэта ўсё выліваецца ў заробкі сялян”, — казаў ён у кароткіх размовах з работнікамі гаспадарак. Падкрэсліў Канстанцін  Аляксандравіч і неабходнасць абавязковага выканання правілаў тэхнікі бяспекі. “Ніводзін паказчык не каштуе чалавечага здароўя ці жыцця. Таму зберагчы іх – галоўны прыярытэт”, — адзначыў кіраўнік райсельгасхарчу.

IMG_8150

Адказаў ён і на пытанні, якія ўзнікалі ў механізатараў. Тыя, што не знайшлі вырашэння адразу, былі ўзяты “на аловак” і, па словах К. А. Жыгуцкага, будуць вырашаны ў самым хуткім часе.

Дарэчы, на прайшоўшым свяце “Александрыя збірае сяброў” наш раён быў адзначаны за гэты від работ.

Кіраўнік раёна П. І. Найдзён з рук губернатара  вобласці атрымаў “Удзячнасць аблвыканкама раёну за эфектыўную арганізацыю корманарыхтоўчых работ, удасканальванне  тэхналогій нарыхтоўкі кармоў”. Да яго кіраўнік атрымаў сертыфікат на 5 тысяч дэнамініраваных рублёў. Ці гэта не красамоўнае пацвярджэнне самага сур’ёзнага стаўлення да корманарыхтоўкі  ў раёне?!

 

Ул. ВАСІЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий