Меню
Категории
“Прышчэпка” ад паўсядзённасці
22.07.2016 Это интересно

0780

Вёскі Лапаціцкага сельскага Савета: Улукі, Рабавічы і Хварасцяны сталі чарговымі прыпыначнымі пунктамі, дзе ў мінулую пятніцу высадзіўся дэсант “цягніка” “Забота”. На сустрэчы з вяскоўцамі, якія, дарэчы, ужо сталі традыцыйнымі і жаданымі, завіталі: Т.В. Пацёмкіна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Г. А. Студнёў, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС, інструктар па гандлю райпа Т.М. Штылёва, інжынер ВУ “Слаўгарадгаз” М.М. Гаўрыленка, фельчар Ляснянскай амбулаторыі А.Ю. Арцюхова.

Сустрэчы праходзілі ў фармаце зацікаўленага дыялога, падчас якога госці праінфармавалі вяскоўцаў па асноўных актуальных тэмах і адказалі на пытанні. А яны былі рознага кшталту. Напрыклад, жыхары Рабавіч цікавіліся, ці плануецца ў вёсцы адкрыццё Дома сацыяльных паслуг, калі будзе зроблены рамонт участка дарогі, як набыць газавую пліту. На гэтыя і іншыя пытанні яны атрымалі кампетэнтныя адказы прысутных спецыялістаў.

Пытанні бяспекі дарослых і дзяцей у летні час таксама былі на вастрыні дыялогу з інспектарам Г.А. Студнёвым.

А потым слова трымалі ўдзельнікі ансамбля “Лясныя кветкі” Ляснянскага СДК. Іхнія запал, настраёвасць і весялосць імгненна перадаліся гледачам, якім прыйшлася да спадобы канцэртная праграма, што пацвердзілі гучныя апладысменты.

На ноце пазітыву вяскоўцы развіталіся з гасцямі і не прамінулі запрасіць іх у хуткім часе да сябе на новыя сустрэчы. І яны абавязкова будуць, бо для вяскоўцаў яны з’яўляюцца своеасаблівай “прышчэпкай” ад смутку і паўсядзённасці.

Тэкст і фота С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий

Вы должно быть авторизован опубликовать комментарий.

*