Меню
Категории
Руплівая праца пашаны вартая
05.08.2016 Сельское хозяйство

IMG_8252

Поўным ходам ідзе жніво на Слаўгарадчыне. Надвор’е хаця і праяўляе выбрыкі, але карэнным чынам на яго тэмпы не ўплывае.

На палетках шчыруюць уборачная тэхніка, трактары і аўтамабілі, занятыя на адвозцы зерня ад камбайнаў. І, канешне ж, хлебаробы. На зернетаках таксама кіпіць амаль бесперапынная работа.

У спякоту хлопцам у полі не пазайздросціш: тэхніка хоць і сучасная, аднак напруга і адказнасць на іх каласальныя. Вось і імкнуцца ў гаспадарках падтрымаць хлебаробаў, прастымуляваць.

У мінулую сераду кіраўнік абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК В. Э. Гейдэль завітаў у раён з прыемнай місіяй: уручыць нашым хлебаробам удзячнасці і выказаць словы прызнання за іхнюю самаадданую  працу.

IMG_8274

Старшы камбайнер Ю. В. Зарэцкі і ягоны памочнік, і, так склалася, сын, А. Ю. Зарэцкі з ААТ “Урачанскі” на камбайне КЗС-1218 на канец ліпеня намалацілі каля чатырохсот тон зерневых. На сёння гэты дуэт ужо займае другую прыступку п’едэстала. Але толькі канчатковы вынік выявіць пераможцаў. А пакуль Віктар Эдвардавіч разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. В. Ануфрыевым, першым намеснікам  старшыні райвыканкама К. А. Жыгуцкім і кіраўніком “Урачанскага” сустрэліся на палетку з сямейным экіпажам і ўручылі заслужанае Зарэцкім.

Трактарыст-машыніст гэтай жа гаспадаркі В. В. Саплёў на другое жніўня на трактары МТЗ-1523 з прычэпам МАЗ перавёз ад камбайнаў больш за 770 тон зерня. Ён таксама  атрымаў, як кажуць, па заслугах.

Далей дэлегацыя накіравалася ў ААТ “Прывольны агра”. Там С. М. Куратаў і М. І. Войтаў на сушылцы СЗК-10 перапрацавалі на канец ліпеня каля чатырохсот тон зерня. На сённяшні дзень лічбы і лідары, вядомая справа, могуць быць іншымі. Тым не менш, за самаадданую працу работнікі  “Прывольнага агра” атрымалі свае ўзнагароды.

IMG_8300

Па словах спецыялістаў, праз два-тры дні, пры ўмове адсутнасці ліўня, у раёне з’явяцца і першыя тысячнікі. Пажадаем усім, хто ў гэтыя спякотныя дні змагаецца за ўраджай, моцнага здароўя, імпэту і аптымізму.

Ул. РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Вы должно быть авторизован опубликовать комментарий.

*