Меню
Категории
Сярод тысячнікаў папаўненне
19.08.2016 Разное

Пяць гаспадарак у раёне ўжо  спынілі работы на жніве. Столькі ж зробяць гэта праз два-тры дні. Але гэта пры ўмовах, што надвор’е будзе спрыяльным.

Як прагназуюць у райсельгасхарчы, амаль усе гаспадаркі будуць з плюсам у параўнанні з годам  мінулым. Што, нягледзячы на “выбрыкі” надвор’я ў выглядзе непагадзі, дазваляе ў будучае  глядзець з аптымізмам. Дзяржзаказ па пастаўцы харчовага зерня на патрэбы дзяржавы выкананы раёнам  у поўным аб’ёме. А гэта без малага 6 тысяч тон.

У лідарах па ўраджайнасці ў гэтым годзе ААТ “Урачанскі” з 40 ц/га і ААТ “Зімніца” з 35 ц/га. Актыўна ў райне вядзецца сеў рапса.

А шанаванні людзей, чыімі рукамі і сэрцамі гэтыя вынікі дасягаюцца, працягваюцца.

Так, Сяргей Васільевіч Валчкоў, вадзіцель КСУП “Наша Радзіма”, учора быў адзначаны ўдзячнасцю і грашовай прэміяй, якія ўручылі Святлана Міхайлаўна Дзенісенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў і  Леанід Віктаравіч Ануфрыеў, лідар райкама прафсаюза работнікаў АПК. Нагода, па якой адзначаўся руплівец, пачэсная – ім быў ўзяты тысячны рубеж ў адвозцы зерня ад камбайнаў.

Раённае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” таксама не забывае пра хлебаробаў. Аўтар гэтых радкоў, які з’яўляецца членам прэзідыўма раённага аб’яднання, уручыў уборачнаму экіпажу ААТ “Жалезінскі АГРА” заслужаныя ўзнагароды.

Прысутныя шчыра падтрымалі сваіх калег і парадаваліся іхняму поспеху.

Быў адзначаны ў той дзень і вадзіцель аўтапарка №21 Сяргей Іванавіч Баруценка, які задзейнічаны са сваёй аўтаадзінкай на жніве і перавез ад камбайнаў больш за тысячу тон зерневых.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Канстанцін Аляксандравіч  Жыгуцкі днямі раней віншаваў Андрэя Аляксандравіча Агеева, які намалаціў на ўчорашні дзень 1057 тон.

Упэўнена раён ідзе да фінішу жніва. Хочацца падзякаваць кожнага, хто аддае ўсе сілы ў гэтай справе і пажадаць пазітыўнага настрою, міру, дабрабыту і даўгалецця.

Ул. ВАСІЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Вы должно быть авторизован опубликовать комментарий.

*