За пытаннямі – у народ

IMG_8909

У рамках агітацыйнай работы працягваюцца сустрэчы кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Быхаўскай выбарчай акрузе №81 Таццяны Пятроўны Кананчук з насельніцтвам.

Так, у мінулы аўторак кандыдат у дэпутаты сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Лапацічы. Сустрэча насіла характар хутчэй размовы суседзяў. Таццяна Пятроўна выслухала надзённае вяскоўцаў. Гучалі і словы падтрымкі ў яе адрас.

З працоўнымі калектывамі Таццяна Пятроўна сустракалася ў кінатэатры  “Радзіма”. Слаўгарадчанам было цікава пачуць справаздачу дэпутаткі за гады яе работы ў Парламенце. Яна распавяла прысутным пра ініцыятывы, з якімі выступала там. Агучыла законапраекты, якія ўбачылі свет у тым ліку і з яе дапамогай. Было заўважана, што кандыдат карыстаецца павагай у слаўгарадчан і валодае ўсім неабходным, каб прадстаўляць інтарэсы жыхароў нашага рэгіёна ў Парламенце.

У другой палове аўторка кандыдата запрасіў на сустрэчу  райкам ГА “БРСМ”. Прадстаўнікі працуючай моладзі мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні не толькі Таццяне Пятроўне. Прымалі ўдзел у ёй і старшыня райсавета дэпутатаў В. І. Бычык, намеснік старшыні райвыканкама  С. А. Езерская. Прадстаўнікі прафсаюзаў, пракуратуры.

“Адкрыты дыялог” называлася  сустрэча і мела такі фармат насамрэч. І калі спачатку зала крыху вагалася, то ўжо ў сярэдзіне размовы мікрафон з аўдыторыі амаль не выходзіў. Назаву толькі некаторыя пытанні, якія клапацілі прысутных: адсутнасць сучаснай дзіцячай пляцоўкі ў горадзе. Дзякаваць  Богу дэмаграфічнае становішча больш-менш стабілізіруецца; не  задавальняў кагосьці маршрут гарадскога аўтобуса; новабудовы па вуліцы Калініна “задыхаюцца” ад зловоння ачысных; работа і асартымент кафэ “Юность” таксама разглядаўся на сустрэчы.

Па гэтых і іншых пытаннях вялася сур’ёзная удумлівая размова. І там, дзе часцей за ўсё не хапала проста чалавечай ініцыятывы эксперты прапанавалі яе знайсці.

Некатрыя патрабуюць усяго толькі своечасова выконваць плацяжы за камунальныя паслугі. І гэта, як паказваюць разлікі, дазволіць зняць нямала вострых, і на першы позірк невырашальных, пытанняў.

Таццяна Пятроўна, і гэта адзначана ў яе праграме, выступае за партнёрства дзяржавы і чалавека. “Толькі  разам, праз аналіз  і дыялог мы зможам вырашыць большасць  праблем”, — адзначыла кандыдат.

Ул. РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара. 

Добавить комментарий