Працоўныя пенсіі павысяць да канца бягучага года

68ac5c6a02ce424c6338ff1c564ffe5bАб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая прайшла на сайце ведамства.

“Пераразлік працоўных пенсій з улікам росту сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы ў межах сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва будзе праведзены да канца бягучага года”, — сказаў намеснік міністра.

Адказваючы на пытанне аб тым, чаму пенсіі не індэксуюцца ў сувязі з інфляцыяй, начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацабароны Наталля Мурашкевіч растлумачыла, што фінансаванне пенсійных выплат забяспечваецца абавязковымі страхавымі ўзносамі, што адлічаюцца з фонду заработнай платы. “Іншай крыніцы выплаты працоўных пенсій у краіне няма. Таму падставай для індэксацыі працоўных пенсій з’яўляецца рост сярэдняй заработнай платы”, — адзначыла яна.

Добавить комментарий