У Беларусі не плануецца змяняць узроставыя рамкі для надбаўкі да пенсіі за даўгалецце

 

pensii_pochta

Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая прайшла на сайце ведамства.

З 2012 года да пенсій пастаянна пражываючых у Беларусі непрацуючых пенсіянераў ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне, устаноўлены штомесячныя даплаты: для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў памер даплаты складае 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, пасля дасягнення 80 гадоў памер гэтай даплаты павялічваецца да 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

“У існуючай дэмаграфічнай сітуацыі, калі пенсійная нагрузка на эканамічна актыўнае насельніцтва расце, пашыраць кола атрымальнікаў узроставых даплат да пенсій не плануецца”, — адзначыў Валерый Кавалькоў.

Што датычыцца павелічэння памераў даплат, то яны пераразлічваюцца ў сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, растлумачыў намеснік міністра. У бягучым годзе даплаты павышаліся ў лютым, красавіку (з даплатай за сакавік), маі і жніўні. Так, са жніўня памеры даплат складаюць Br33 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў і Br44 — ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым.

БелТА.

Добавить комментарий