Беларусь сёння

kv-zel2Мясцовым органам улады будзе прадастаўлена права павялічва
ць 
рамесны збор

Паведаміў 21 верасня міністр фінансаў Уладзімір Амарын на сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі з прэм’ер-міністрам і кіраўнікамі профільных міністэрстваў па разглядзе праектаў законаў “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь” і “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год”.

“Змяняюцца падыходы да ўстанаўлення ставак рамеснага збору і збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. У кодэксе прадугледжваецца прадаставіць права Саветам дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню павялічваць, але не больш як у тры разы, дзеючы памер ставак гэтых збораў”, — адзначыў Уладзімір Амарын. Ён нагадаў, што цяпер яны ўстаноўлены ў памеры 1 базавай велічыні ў год.

Яшчэ адной прапановай Міністэрства па падатках і зборах з’яўляецца для мэты выплаты падатку на дабаўленую вартасць увесці ў якасці аб’екта падаткаабкладання абароты па рэалізацыі электронных паслуг, што аказваюцца на тэрыторыі Беларусі міжнароднымі кампаніямі, якія знаходзяцца за межамі краіны. Да такіх аднесены: пастаўка і абнаўленне праграмнага забеспячэння, фільмаў, музыкі, гульняў, прадастаўленне доступу да баз даных і г.д. “У Еўрапейскім саюзе такі парадак дзейнічае з 2015 года, у Расіі будзе прымяняцца з 2017 года”, — канстатаваў Уладзімір Амарын.

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 28 верасня

Такая інфармацыя размешчана на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр інфармуе, што 28 верасня з 2.00 да 4.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.

 

У гэты прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, устройствах самаабслугоўвання, банкаматаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае амаль 9,6 млн картак, да яго падключаны амаль 68,5 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 116,4 тыс. плацежных тэрміналаў, 2,6 тыс. банкаматаў і 2,8 тыс. інфакіёскаў.

Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў 2019 годзе

Гэта пацвердзіў кіраўнік спраў Беларускага саюза канькабежцаў Аляксей Хатылёў.

Турнір лепшых фігурыстаў Старога Свету пройдзе з 21 па 27 студзеня 2019 года. Плануецца, што чэмпіянат прыме “Мінск-Арэна”.

Акрамя сталіцы Беларусі на правядзенне чэмпіянату Еўропы-2019 прэтэндавалі Заграб, Грац, Кіеў і Талін. Кантынентальны форум у 2017 годзе адбудзецца ў чэшскім горадзе Астрава, у 2018 годзе турнір прыме Масква.

БелТА.

 

 

Добавить комментарий