Свята міру

img_0118

З 21 па 27 верасня ў раёне праходзіць Тыдзень міру, у рамках якога быў наведзены парадак і добраўпарадкаваны помнікі і месцы пахавання абаронцаў Айчыны; у школах, ліцэі таксама ладзіліся розныя тэматычныя мерапрыемствы: інфармацыйныя гадзіны, лекцыі. У бібіліятэках аформлены тэматычныя выставы. А ўчора на пляцоўцы каля кінатэатра “Радзіма” адбылося сапраўднае свята міру з удзелам вучняў школ раёна, якое праходзіла пад эгідай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міра” і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Для школьнікаў работнікі цэнтра дзіцячай творчасці падрыхтавалі цікавую конкурсна-гульнёвую праграму, а выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў дапаўнялі карціну святочнасці прыгожай ігрой на музычных інструментах.img_0133

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” А.М. Шаўцова агучыла вынікі конкурса “Віват, Піянерыя!” і ўручыла яго ўдзельнікам дыпломы. Пасля чаго школьнікам было прапанавана ўзяць у рукі рознакаляровыя крэйды і прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Наш маляўнічы свет”. У кожнага малюнак атрымаўся пазітыўным, жыццесцвярджальным. Журы падвяло вынікі, якія агучыла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міра” С. А. Езерская і ўручыла дыплом за першае месца – першай гарадской школе, другое – Бярозаўскай БШ, трэцяе – Гіжэнкаўскай СШ. Яна павіншавала ўсіх прысутных з нагоды свята міру і пажадала, каб дзеці ведалі пра вайну толькі па кніжках і з урокаў гісторыі і памяталі, якой цаной былі заваяваны мір і незалежнасць.img_0198

Напрыканцы мерапрыемства школьнікі выпусцілі ў неба сімвалічных белых папяровых галубоў і  паветраныя шары.

Тэкст і фота

 С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий