Мсціслаў сустракаў перадавікоў

img_0237

Мсціслаў стаў сталіцай  галоўнага свята аграрыяў у гэтым годзе і сабраў лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу вобласці.

img_0210

Дэлегацыю Слаўгарадчыны ўзначальваў кіраўнік раёна П. І. Найдзён. 27 чалавек з прысожскага краю  ў гэтым годзе прадстаўлялі раён на “Дажынках-2016”. Сярод якіх былі і прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, прафсаюзаў і, вядомая справа, тыя, дзякуючы каму мы маем на стале  хлеб, – перадавікі вытворчасці.

img_0270 img_0282

З самага ранку аўтобус са Слаўгарада ўзяў курс на Мсціслаў, дзе, аб’яднаўшыся з іншымі дэлегацыямі, нас віталі гаспадары “Дажынак-2016”. Кіраўнікам раёнаў былі ўручаны духмяныя караваі. А пад звонкую песню, ды гучную музыку гасцям прапанавалася падсілкавацца: бо чакала ўдзельнікаў і гасцей дажынак багатая насычаная праграма.

img_0413

Арганізацыя мерапрыемства ў той дзень была на высокім узроўні. За кожнай дэлегацыяй былі замацаваныя гіды, якія знаходзіліся з імі на працягу ўсяго дня.

Пакінуўшы аўтобус, мы накіраваліся ў цэнтр горада-прыгажуна. Ён насамрэч быў урачыста ўпрыгожаны, дагледжаны па-гаспадарску. Адноўлены цэнтр Мсціслава нагадваў нібыта кампраміс паміж багатым гістарычным мінулым з адпаведнай архітэктурай  і сучаснымі дасягненнямі і такімі ж пабудовамі.

Тут сутыкнуліся часы, гісторыя, культура. І ўсё гэта дзеля аднаго – каб уславіць чалавека працы, хлебароба.

А распачалася праграма з адкрыцця свята сярэднявяковай культуры “Рыцарскі фэст-2016. Часы і эпохі.” Нам давялося акунуцца ў мінулае. Прыгожыя ўбранствы акцёраў, тэатралізаваная пастаноўка дазволілі хоць на крышачку пабываць у сярэднявеччы. У часы, калі Мсціслаў быў заснаваны князем Расціславам і названы ў гонар бацькі. Гэта было прыгожа і ўразліва.

З прывітальным словам да гасцей свята звярнуўся старшыня Мсціслаўскага райвыканкама В. У. Віцюноў. Ён адзначыў, што Мсціслаў заўсёды быў і застаецца гансцінным горадам. А яго насельніцтва – эталонам працавітасці і добразычлівасці. “І тая работа, якую выканалі мы ўсе разам, каб Мсціслаў папрыгажэў, заслугоўвае, на мой погляд,  толькі прызнання і падзякі”, — адзначыў ён.

img_0248

Прысутнічаў на свяце і губернатар Магілёўшчыны В. В. Даманеўскі. Таксама ва ўрачыстасцях  прымалі ўдзел кіраўнікі некаторых міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны. Дэлегацыя Бранскай вобласці  на чале з яе губернатарам  А. В. Багамазам. Прысутнічалі  і былыя кіраўнікі Магілёўскага аблвыканкама, духавенства, грамадскія дзеячы.

img_0476

На адкрыцці рыцарскага фэста адбылося шэсце рыцарскіх клубаў з усёй Беларусі.

img_0359

У парку Міра прайшла цырымонія  ўскладання кветак на алеі Славы. Таксама  ў гэтым парку дэлегацыямі былі пасаджаны дрэвы.

А дванаццатай гадзіне адбылося шэсце афіцыйных дэлегацый. Пад гукі аркестра самыя заслужаныя прайшлі да плошчы Пятра Мсціслаўца, дзе і адбылося шанаванне перадавікоў. Але перад асноўным дзействам старшыня Магілёўскага аблвыканкама трымаў рапарт аб удалым заканчэнні ў вобласці “Жніва-2016”. І як пацвярджэнне таму – вынас вялікага прыгажуна-каравая.

img_0324
Губернатар Магілёўшчыны ва ўступным слове адзначыў: “Мы ўсе добра папрацавалі на канчатковы вынік, але я перакананы, што здольныя дасягнуць значна большага. Дзеля  гэтага ў Магілёўшчыны маецца вялізны патэнцыял. Але  галоўнае – гэта чалавечыя рэсурсы. Тут жывуць  людзі, якія ўмеюць і любяць працаваць на зямлі. А яна, у сваю чаргу, заўсёды аддзячыць таму, хто ставіцца да яе з павагай і любоўю”, — падкрэсліў В. В. Даманеўскі.img_0351

Губернатар Браншчыны шчыра і па-сяброўску пазайздросціў вынікам, якія маюцца сёння на Магілёўшчыне. І кожны, хто ў той дзень падыходзіў да мікрафона, уручаў пераможцам граматы, дыпломы, прэміі, адзначаў, што сапраўдным героем можна лічыць чалавека, які насамрэч змагаецца за ўраджай.img_0356

І ўзнагарод было шмат. На сцэну выходзілі камбайнеры, вадзіцелі, жанчыны і моладзь, сямейныя дынастыі – усе, хто аддаваў сябе на палетку, у кабіне камбайна ці аўтамашыны, на зернесушыльных комплексах.

Было прыемна, што і нашы землякі атрымлівалі з рук паважаных людзей заслужанае.img_0378

І якое ж свята без музыкі і танцаў. А іх было бясконца шмат. Гучалі народныя, сучасныя, старажытныя мелодыі. Мсціслаў нібыта патанаў у гуках. А гандлёвыя рады прапанавалі набыць самыя разнастайныя тавары. Было прыемна і цікава проста пагуляць па горадзе, прайсціся па яго ўтульных вулачках. Упэўнены, кожны, хто завітаў на “Дажынкі-2016” у Мсціслаў, атрымаў вялікае эстэтычнае задавальненне.

Вячэрняя праграма свята таксама  прапанавала зашмат культурных мерапрыемстваў.

УЛ. РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара.    

 

Добавить комментарий