У гонар бітвы пад Лясной…

img_0521

На бягучым тыдні на базе раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў агляд-конкурс чытальнікаў “Слава і гонар роднага краю — наша гераічная вёска Лясная”. Конкурс быў прысвечаны 308-годдзю знакамітай бітвы рускіх са шведамі пад Лясной. Арганізавалі яго і правялі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк раёна, з мэтай захавання памяці аб падзеях гераічнай бітвы 1708 года, выхавання гонару за родны край, а таксама выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.

Удзел у конкурсе прынялі вучні: Васькавіцкай, другой гарадской, Лапаціцкай, Гіжэнкаўскай сярэдніх школ, Ржаўскай БШ і Зімніцкага ВПК. Кожны канкурсант дэкламаваў гледачам і членам журы вершы нашых землякоў і не толькі.

Першае месца падзялілі Паліна Юрчанка (СШ №2) і Ганна Салодкіна (Зімніцкі ВПК), другое – Кірыл Салдаценка і Яна Пахомава (абодва вучні другой гарадской школы), “бронза” – у Юлі Сергачовай (Васькавіцкая СШ) і Яўгеніі Бойка (Гіжэнкаўская СШ). Ім былі ўручаны адпаведныя дыпломы і сувеніры. Астатнія чытальнікі былі адзначаны дыпломамі ўдзельнікаў.

Старшыня журы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падводзячы вынікі, адзначыла:

—Упэўнена, што праводзіць конкурсы такога кшталту вельмі важна і карысна, і мы працягнем такую практыку, бо яны пашыраюць далягляд школьнікаў, знаёмяць з літаратурнай і паэтычнай спадчынай, фарміруюць патрыятызм і гонар за сваіх продкаў, гісторыю. Вядомая справа, што выступаць на аўдыторыю не так і лёгка, таму без хваляванняў канкурсантаў не абыйшлося. Але кожны выступоўца малайчына.

Тэкст і фота

С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий