Без рызыкі для жыцця

img_1225

Штогод у Беларусі рэгіструюцца выпадкі атручвання людзей чадным газам пры карыстанні бытавымі газавымі воданагравальнікамі і катламі. Амаль ва ўсіх выпадках выкананне самых элементарных правілаў бяспекі дапамаглі б пазбегнуць няшчасных выпадкаў. Для павышэння бяспекі пры эксплуатацыі бытавых газавых прыбораў, асабліва ў асенне-зімовы перыяд, з 3 кастрычніка па 3 лістапада ў раёне праходзіць «Месячнік па прапагандзе бяспечных метадаў карыстання газам у побыце і ахове сістэм газазабеспячэння». Мэтай яго з’яўляецца прыцягненне ўвагі насельніцтва, адказных асоб да правілаў карыстання газавымі прыборамі.img_1230img_1233

Вельмі важна не толькі каб дарослыя выконвалі правілы бяспекі, а і прывучаць да гэтага дзяцей. Мы прывыклі лічыць, што наш дом – самае бяспечнае месца на планеце. Але не для дзіцяці, таму што яно часам умудраецца прычыніць сабе шкоду самымі рознымі спосабамі. Так што вельмі важна навучыць іх правільна карыстацца газавымі прыборамі і як сябе паводзіць у, так бы мовіць, няштатных сітуацыях. З гэтай мэтай работнікі філіяла ВУ “Слаўгарадгаз” адправіліся ў госці да малодшых школьнікаў Васькавіцкай сярэдняй школы. З дапамогай відэаслайдаў яны расказалі рабятам, што такое газ, у чым яго небяспека, што рабіць, а што не, калі адбылася ўцечка газу, і іншае. Пасля школьнікі ўдзельнічалі ў віктарыне і за правільныя адказы атрымоўвалі закладкі ў кніжкі, плакаты. Парадавала, што рабяты падрыхтаваныя і ведаюць правілы бяспекі, як паводзіць сябе, калі “капціць” пліта, альбо адчулі пах газу. На развітанне работнікі газавай службы пажадалі школьнікам поспехаў, а правілы бяспекі ў быце каб былі нормай для іх і іхніх бацькоў штодзень.

Тэкст і фота

С. ІГАРАВАЙ.

Добавить комментарий