“Ад Прапойска да Слаўгарада” разам са Свенскай СШ

 

4d-f89rc-2y
25 лістапада – дата, якая павінна быць у сэрдцы ў кожнага слаўгарадчаніна. 2016 год стаў для нас вельмі важным – мы адзначаем 880-годдзе Слаўгарада і 73-ю гадавіну вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тыдзень з 21 па 25 лістапада быў насычаны шматлікімі мерапрыемствамі: мітынгамі, выставамі, спаборніцтвамі.c1k5kjzecsodmu6wlripoo

Не стала выключэннем і Свенская СШ. Раніца 25 лістапада пачалася для вучняў гэтай школы з мітынга, на якім аддалі даніну павагі ўсім воінам, якія загінулі ў час ВАВ. Вярнуўшыся з мітынга, вучні мелі магчымасць даведацца аб гісторыі Слаўгарадчыны разам з настаўнікам гісторыі Громавым В.А., які падрыхтаваў тэматычны канцэрт. Каля гадзіны гледачы гарталі летапіс нашай малой Радзімы. На канцэрце гучалі тэматычныя вершы, песні, дэманстраваліся фільмы, якія давалі магчымасць прайсці шляхам “ад Прапойска да Слаўгарада”.im1cuxxzslk

Сказаць, што было цікава і карысна – нічога не сказаць. Нехта ўзнавіўсвае веды па гісторыі роднага краю, а нехта ўзяў для сябе шмат новага. Пасля такога мерапрыемства нам, безумоўна, будзе што расказаць аб нашай гераічнай і маляўнічай Слаўгарадчыне.

Наталля ШМАЕНКОВА.

Добавить комментарий