Больш за восем слаўных стагоддзяў

 

img_1710 img_1733
img_1794 img_1801

880 гадоў. Менавіта столькі, па звестках летапісаў, наш горад, так ці інакш называючыся, існуе на карце. Многа гэта ці мала? Як кажуць: усё пазнаецца ў параўнанні. Для прыкладу, сталіцы нашай усходняй суседкі Расіі Маскве толькі 869. Але не аб гэтым хочацца распавесці сёння.img_1861

Наш Слаўгарад, вядомая справа з яго несельніцтвам, адзначае юбілей. Без малага дзевяць вякоў на тэрыторыі сучаснага прыгажуна-Слаўгарада жылі людзі, працавалі, будавалі і развіваліся. Нават з самай смелай фантазіяй складана сабе ўявіць, колькі тут адбывалася цікавага, трагічнага і станоўчага, значнага ў гістарычным аспекце і жыццесцвярджальнага ў лёсе яго жыхароў.img_1863

І вось ён, юбіляр, сустракае сваё свята. Так павялося, што на святочныя падзеі наша жыццё даволі багатае. І не трэба шукаць тут іроніі, тым больш сарказму.img_1772

Дзень нараджэння горада – гэта не свята багатых ці бедных, не палітычная падзея. Гэта наша свята, наша гісторыя, сучаснае. Традыцыйна ў дзень святкавання юбілею горада ён быў упрыгожаны. І так склалася, што горад наш ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены ў дні глыбокай восені, калі прырода толькі рыхтуецца да ўпрыгожвання ў белыя нарады. Тым не менш, святкаваць Дзень вызвалення Слаўгарада, яго 880-гадовы юбілей было вырашана ў адзін дзень. І мінулая пятніца, 25 лістапада, была насычанай на падзеі.img_1902

Па-першае, да помнікаў загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны н
яслі кветкі, на іх адбыліся мітынгі. Да памятных месцаў таксама ў той дзень прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, ветэраны.img_1986

У гарадскім парку адбыўся мітынг, на якім прысутнічала кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы, школьнікі. Завіталі да нас, каб раздзяліць радасць юбілею, і госці з Расійскай Федэрацыі, а дакладней з горада-пабраціма Арзамас. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Арзамаса Уладзімір Усевалодавіч Яршоў у сваёй прамове падкрэсліў, што Вялікая Перамога – гэта вынік нечалавечых намаганняў і рускіх, і беларусаў, і ўкраінцаў, і дзесяткаў іншых нацыянальнасцей. “І няхай сёння некаторыя імкнуцца перапісаць гісторыю, адабраць перамогу над фашызмам. Мы ведаем, што нашыя народы братэрскія, блізкія па духу, у нас агульныя каштоўнасці, прыярытэты. Сярод якіх мір, сяброўства, узаемапавага і працавітасць дамінуюць,” — адзначыў ён.

Мелі слова і ветэраны. Яны высока ацанілі ступень увагі да іх сёння з боку ўлады, моладзі. Клопат аб ветэранах, адзначалі ў сваім слове прадстаўнікі моладзі, – наша галоўная задача. Іх застаецца зусім мала. Іх, сведкаў тых ваенных ліхалеццяў, людзей, якія перажылі здавалася б немагчымае: блакаду, голад, смерць, страту блізкіх.img_1991

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынга аддалі даніну павагі ўсім, хто паклаў свае жыцці на алтар Вялікай Перамогі.img_2008

Урачысты канцэрт адбыўся пасля мітынгу ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Але перад яго пачаткам гасцям і ўдзельнікам свята прапанаваліся выставы. Летапіс раёна дэманстраваўся ў яго розных праявах і выклікаў непадкупны інтарэс у прысутных.

Было дзе і падсілкавацца, набыць вырабы народных рамеснікаў і прыгажосць, вырабленую рукамі майстрынь.

Афіцыйная частка прагden-goroda-1рамы складалася традыцыйна: слова меў кіраўнік раёна П.І. Найдзен. Ён павіншаваў жыхароў раёна з Днём вызвалення і юбілеем горада. Але прысутнічала ў прамове Паўла Іванавіча і апалітычная складаемая. У прыватнасці кіраўнік раёна адзначыў поспехі раёна, удакладніў, што плануецца зрабіць у будучым. У выступленні кіраўніка раёна чырвонай ніткай праходзіла ідэя – працаваць і працаваць, самааддана, плённа, на карысць горада, раёна, краіны.

Мелі магчымасць і кіраўнікі сельгаспадарак адзначыць на вялікай сцэне сваіх перадавікоў.

Павел Іванавіч, у сваю чаргу, адзначыў людзей, якія ў розныя гады ўплывалі на развіццё раёна.

Бясконцае мноства музыкі, танцавальных нумароў, гумарыстычных і журботных пастаноў зрабілі канцэртную праграму насычанай і насамрэч святочнай.

Тэкст і фота

Ул.РЫЖАНКОВА.

Добавить комментарий